У МЗС Беларусі афіцыйна звароты ад украінскага боку з патрабаваньнем аб адвядзеньні войскаў «ні ў якім выглядзе не паступалі», заявіў прэсавы сакратар ведамства Анатоль Глаз 26 жніўня, камэнтуючы распаўсюджаную напярэдадні заяву МЗС Украіны.
У ноч на 26 жніўня ўкраінская супрацьпаветраная абарона зьнішчыла 99 запушчаных Расеяй ударных бесьпілётнікаў іранскай вытворчасьці «Шахед — 131/136», яшчэ два «перасеклі мяжу» зь Беларусьсю, паведаміў у сваім тэлеграм-канале камандуючы Паветранымі сіламі ЎСУ Мікалай Алешчук.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў аб пасяджэньні Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага па аднаўленьні энэргетыкі пасьля аднаго з самых вялікіх расейскіх абстрэлаў 26 жніўня.
Дзярждэпартамэнт ЗША аб’явіў ўзнагароду памерам $2,5 мільёна, якая дазволіць затрымаць і асудзіць грамадзяніна Беларусі Ўладзімера Кадарыю, які «датычны да сур’ёзных кібэрзлачынстваў, з прычыны чаго пацярпелі мільёны людзей».
Менш за тысячу беларускіх вайскоўцаў знаходзяцца цяпер паблізу мяжы з Украінай, «ня створана ўдарнай групоўкі», з прычыны чаго паўнавартасны наступ з тэрыторыі Беларусі цяпер немагчымы.
У пракуратуры Францыі пацьвердзілі, што затрыманьне Паўла Дурава зьвязанае з адміністраваньнем мэсэнджара Telegram.
«Калі Telegram перапыніць працу, то гэтаму будуць рады канкурэнты. Іншыя мэсэнджары падхопяць карыстальнікаў». Што экспэрты кажуць пра арышт Паўла Дурава.
«Затрыманьне кіраўніка Telegram на тэрыторыі Францыі адбылося ў рамках судовага расьсьледаваньня. Гэта ні ў якім разе не палітычнае рашэньне. Рашэньне павінны прымаць судзьдзі», — напісаў прэзыдэнт Францыі ў сацыяльнай сетцы Х.
Больш за сто беларускіх і замежных культурных дзеячоў — пісьменьнікаў, рэжысэраў, прадусараў, актораў, сцэнарыстаў — падпісалі ліст у падтрымку Андрэя Гнёта, створаны Беларускай незалежнай кінаакадэміяй.
З рэдкай пасьля сьмерці свайго заснавальніка Яўгенія Прыгожына заявай выступіла расейская групоўка «Вагнэр».
Актывізацыі на паўночнай мяжы ўкраінскія службы ня бачаць. Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны не пацьвердзіла паведамленьня МЗС Украіны.
У панядзелак 26 жніўня пракуратура Парыжу, якой была перададзена справа заснавальніка Telegram Паўла Дурава, плянуе зрабіць заяву для прэсы — яна стане першай афіцыйнай рэакцыяй францускіх уладаў на паведамленьні аб затрыманьні Дурава ў францускай сталіцы ўвечары ў суботу.
У сярэдзіне наступнага тыдня міністры замежных спраў і міністры абароны краінаў ЭЗ упершыню зьбяруцца для абмеркаваньня магчымай эўрапейскай місіі па навучаньні салдат непасрэдна ва Ўкраіне.
Варшава працягвае працу па вызваленьні беларускага палітвязьня, журналіста і сябра Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, заявіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 24 жніўня ў інтэрвію Kanał Zero.
Уезд у населеныя пункты, зь якіх зьехалі жыхары, цяпер катэгарычна забаронены. У асобных месцах працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча.
25 жніўня, у 33-ю гадавіну канстытуцыйнага абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, Рада БНР і дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская павіншавалі беларусаў з гэтым сьвятам. Аляксандар Лукашэнка праігнараваў гэтую дату.
Ізраільскія вайскоўцы нанесьлі ўдары па аб’ектах радыкальнай ісламісцкай групоўкі «Хезбала» на поўдні Лібану. «Хезбала» адказала масіраванымі ўдарамі па Ізраілі.
У Беларусь вывезьлі 115 расейскіх вайскоўцаў, узятых украінскай арміяй у палон у Курскай вобласьці і абмененых на ўкраінскіх ваеннапалонных, вынікае з паведамленьня Міністэрства абароны Расеі.
Для вызваленьня палітвязьняў неабходна спрабаваць уступіць у перамовы з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і прапанаваць вярнуць амбасадараў заходніх краін.
Архіўныя фатаздымкі паказваюць ўнутраную працу NATO і публічную дэманстрацыю сілы з моманту пачатку дзейнасьці ўстаноўчай дамовы вайсковага альянсу 24 жніўня 1949 году.
«Ва ўсім вінаваты Захад», унівэрсальная формула савецкай прапаганды, зноў запатрабаваная ў постсавецкіх дыктатурах, якія разьвязалі і вядуць захопніцкую вайну.
Яшчэ сем чалавек прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасьцю палітычнымі зьняволенымі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на праваабарончы цэнтар «Вясна».
Гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман аналізуе вынікі візыту ў Менск кітайскага прэм’ера, лічыць, што Менск пачуў ад Пэкіна пажаданьне вырашыць праблемы на польскай мяжы, і ставіць пытаньне, наколькі цяперашняя Беларусь ва ўмовах заходніх санкцыяў прывабная для Кітаю.
Калі б украінскія войскі наступалі на тэрыторыю Беларусі, як гэта адбываецца ў Курскай вобласьці Расеі, то ў адбіцьці наступу ўдзельнічалі б тэрытарыяльная абарона і народнае апалчэньне.
Міністэрства фінансаў ЗША напярэдадні Дня незалежнасьці Ўкраіны пашырыла санкцыі адносна Расеі.
Вызваленьне палітзьняволеных, якія напісалі прашэньне аб памілаваньні, сустрэча Лукашэнкі з прэм'ерам Дзяржсавету КНР — палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе падзеі тыдня.
Падчас візыту ў Кіеў прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі заявіў, што Індыя гатовая зрабіць актыўны ўнёсак у намаганьні дзеля дасягненьня міру, Нью-Дэлі выступае за дасягненьне міру ва Ўкраіне дыпляматычнымі сродкамі.
На гэтым тыдні, пасьля візыту ў Маскву, Беларусь наведаў прэм’ер-міністар Кітаю Лі Цян. У Менску ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнка і кіраўніком беларускага ўраду Раманам Галоўчанкам.
Грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера асудзілі ў Беларусі на сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачаньня ва ўчыненьні выбуху на чыгунцы.
Пазыцыі афіцыйнага Менску і Ватыкану адносна вайны ва Ўкраіне «абсалютна сугучныя», заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы 23 жніўня ў Менску з апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі.
Кіеў упершыню наведвае прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі.
Албанія, Босьнія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя далучыліся да санкцый, прынятых Эўразьвязам супраць беларускіх уладаў 26 ліпеня 2024 году.
Пасьля гібелі ў жніўні 2023 году Яўгенія Прыгожына ПВК «Вагнэр» стала вельмі раздробленай.
Балтыйскі шлях — гэта 650-кілямэтровы жывы ланцуг людзей, якія ў 1989-м узяліся за рукі, злучыўшы сталіцы трох балтыйскіх краін, тады яшчэ савецкіх рэспублік, — ад Вільні праз Рыгу да Таліна.
Падпісаньне адбылося ў рамках візыту прэзыдэнта Казахстану Касым-Жамарта Такаева ў Таджыкістан.
Вярхоўны суд Вэнэсуэлы пацьвердзіў заявы прэзыдэнта Нікаляса Мадура аб яго перамозе на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах і афіцыйна аб'явіў яго пераможцам. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Прызначэньне Камалы Гарыс кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі на прэзыдэнцкія выбары ў ЗША завяршыла неймаверны месяц для 59-гадовага палітыка.
Выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада 2024 году.
Пракуратура нямецкага горада Фленсбург пачала расьсьледаваньне ў сувязі з палётамі дронаў над прамысловым комплексам ChemCoast Park Brunsbüttel, дзе разьмешчаныя хімічныя прадпрыемствы, тэрмінал для разгрузкі танкераў са звадкаваным прыродным газам і выведзеная з эксплюатацыі АЭС.
У Вугоршчыне не чакаюць, што колькасьць грамадзян Беларусі, якія падалі заяўкі на атрыманьне «нацыянальнай карты», істотна перавысіць колькасьць раней пададзеных дазволаў на жыхарства.
Эўразьвяз працягвае заклікаць беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязьняў, якія часта ўтрымліваюцца ў небясьпечных для жыцьця ўмовах, гаворыцца ў заяве Эўрапейскай службы зьнешніх сувязяў з нагоды вызваленьня шэрагу палітвязьняў у Беларусі.
Беларусь і Китай падпісалі пакет дакумэнтаў у сфэры супрацоўніцтва, у тым ліку ў гандлі і інвэстыцыях, навукова-тэхнічным узаемадзеяньні і разьвіцьці прамысловай каапэрацыі паміж Беларусьсю і Кітаем.
У ФСБ дадалі, што найбліжэйшым часам журналістаў аб’явяць у міжнародны вышук.
Лінія нацыянальнай абароны Літвы — частка Балтыйскай лініі абароны.
«Для Ўкраіны беларускі кірунак застаецца пагражальным, пакуль Беларусь застаецца ў сфэры ўплыву Расеі».
У Сумскай вобласьці фіксуюць зьмяншэньне абстрэлаў памежных з Расеяй украінскіх тэрыторый.
Па стане на 22 жніўня ў Беларусі 1358 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Пад міжнароднымі санкцыямі Беларусь актывізавала кантакты з Кітаем.
Уезду ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць 3218 транспартных сродкаў — грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
Загрузіць яшчэ