2 верасьня Аляксандар Лукашэнка адправіўся ў Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт на сустрэчу са студэнтамі гэтай ВНУ. Ён заклікаў іх паскорыць навукова-тэхнічную рэвалюцыю, але не імкнуцца да ўзбагачэньня «любой цаной».
«Лепей жыць больш бедна, чым ваяваць», — сказаў Лукашэнка.
«Навукова-тэхнічную» рэвалюцыю ён заклікаў правесьці як мага раней, пакуль Беларусь «не ўцягнулі ў ваеннае супрацьстаяньне».
Ён адзначыў, што Беларусь разьвіваецца ва ўмовах санкцый і сказаў, што толькі плённая праца кожнага грамадзяніна дапаможа ў будучыні разьвіваць Беларусь.
Акрамя таго, ён заклікаў студэнтаў заставацца ў рэгіёнах і не імкнуцца любымі спосабамі ў Менск. У якасьці пасьпяховага прыкладу Лукашэнка прывёў сам сябе, выпускніка Магілёўскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.
Форум