На форуме GLOBSEC 2024 у Празе намесьнік кіраўніка Кабінэта Павал Латушка заклікаў да стратэгіі ціску і выкарыстаньня ўсіх міжнародных і прававых інструмэнтаў для прыцягненьня Лукашэнкі да адказнасьці:
«Доўгатэрміновы ціск на рэжым Лукашэнкі ніколі раней не прымяняўся. Адступіць ад ціску — гэта значыць паўтарыць кола».
Павел Латушка прапанаваў шэраг захадаў для набліжэньня дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі:
- Падпісаць дэклярацыю аб супрацоўніцтве інстытутаў дэмсіл Беларусі з ЭЗ.
- Не закрываць памежныя пераходы для пасажырскага руху.
- Выдаваць больш віз беларусам.
- Павялічыць падтрымку незалежных СМІ.
- Даць 12 000 стыпэндый эўрапейскіх ВНУ для беларусаў (столькі штогод дае Расея).
- Падтрымліваць ідэнтычнасьць беларусаў, дэманстраваць ім эўрапейскую пэрспэктыву, паставіць пытаньне аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць беларусаў.
Павал Латушка выступіў на панэлі «Аўтакраты па суседзтве: дапаможнік для Эўропы па абароне дэмакратыі», а таксама правёў сустрэчы з прадстаўнікамі міністэрстваў замежных спраў шэрагу краін Эўропы, паведамляе прэс-служба НАУ.
- Globsec — няўрадавая інстытуцыя, якая базуецца ў Славаччыне. Адным з асноўных накірункаў яе дзейнасьці зьяўляецца штогадовы Форум па глябальнай бясьпецы, на якім рэгулярна выступаюць вядучыя эўрапейскія палітыкі і экспэрты ў галіне бясьпекі. Сёлета яе наведаюць каля 2000 гасьцей з больш чым сямідзесяці краін.
Форум