Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» гаворыць Павал Латушка, намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня».
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube:
Фрагмэнты размовы:
- Калі б у Беларусі быў дэмакратычны ўрад, наўрад бы можна было б уявіць вайну, якую цяпер у такім маштабе вядзе Расея супраць Украіны з такімі жудаснымі наступствамі.
- Мне падаецца стратэгічнай памылкай падыход заходніх палітыкаў, што трэба спачатку вырашыць праблемы Расеі, а потым вырашыцца праблема Беларусі.
- Час дамагацца зьменаў у Беларусі — менавіта цяпер, калі расейская ўвага скіраваная перадусім у бок Украіны, калі Расеі не хапае рэсурсаў (і доказам гэтаму зьяўляюцца актыўныя дзеяньні Ўзброеных сілаў Украіны на тэрыторыі Курскай вобласьці і ўдары па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі РФ).
- Быў выцек інфармацыі з адміністрацыі Пуціна, што Расея распрацавала праграму фактычнай інкарпарацыі Беларусі да 2030 году. Расея ня хоча рабіць ваенных дзеяньняў, але будзе паступова забіраць наш сувэрэнітэт і ідэнтычнасьць. Гэта галоўная пагроза.
- Нават у цяперашніх умовах трэба дабівацца нашай галоўнай стратэгічнай мэты — зьмены палітычнага рэжыму ў Беларусі.
- Стратэгія Эўразьвязу павінна быць арыентаваная на падтрымку незалежных беларускіх СМІ, адукацыі, на адкрыцьцё межаў для беларусаў. Мы павінны падтрымліваць праэўрапейска арыентаваную беларускую нацыю.
- Пад гэтую стратэгію павінны быць фінансавыя рэсурсы. Некалі дэмакратычныя сілы дамагліся зарэзэрваваць у бюджэце Эўразьвязу 3 мільярды эўра на стабілізацыю сытуацыі ў Беларусі ў пераходны пэрыяд. Але мы можам не дачакацца гэтых сродкаў. Магчыма, прыйшоў час ставіць пытаньне перад эўрапейскімі партнэрамі пра размарожваньне гэтых сродкаў на адукацыю і незалежныя СМІ.
- Апошнія сустрэчы з прадстаўнікамі некалькіх краінаў на форуме Globsec у Празе мяне зматывавалі. Ніхто ня хоча адмаўляцца ад санкцыйнага ціску. Прадстаўнікі Швэцыі, Славеніі, Чэхіі, наадварот, казалі, што трэба ўзмацняць ціск, бо Лукашэнка не спыняе дапамогу Расеі ў вайне супраць Украіны, не прыпыняе рэпрэсій.
- У 2020 годзе былі патрабаваньні спыніць рэпрэсіі, правесьці дэмакратычныя выбары і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у злачынствах. Ад гэтага адмаўляцца нельга.
- Важна, калі людзі выходзяць на волю — я казаў заходнікам, што мы павінны весьці барацьбу за кожную палітзьняволеную і кожнага палітзьняволенага. Але пакуль не спыніліся рэпрэсіі, не выпадае казаць, што гэта сыгналы рэжыму аб саступках.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум