Гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман разважае пра адну з найбольшых мараў менскага рэжыму — каб Ціханоўская палітычна зьнікла; аналізуе, які эфэкт можа мець інтэрвію Юрыя Васкрасенскага на дыскусіі ў дэмакратычных сілах; і канстатуе, што паміж Менскам і Захадам няма аніякага даверу.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не плянуе на гэтым тыдні сустракацца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які знаходзіцца зь візытам у Злучаных Штатах.
25 верасьня Савет Рэспублікі ўхваліў праект закону аб пэнсійным забесьпячэньні былых сілавікоў.
25 верасьня на палях Генасамблеі ААН Сьвятлана Ціханоўская выступіла на Форуме глябальнай будучыні.
Урад Літвы падтрымаў ініцыятыву Міністэрства фінансаў аб дэнансацыі пагадненьня зь Беларусьсю аб супрацы ў мытнай справе.
Беларусь прывезла на абаронную выстаўку ў Азэрбайджан макеты ракетных комплексаў і тэхнікі СПА.
На дэпутата парлямэнту зямлі Саксонія ад праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Ёрга Дорнаў падалі ў суд пасьля артыкулу Reform.news аб эксплюатацыі ім працы беларускіх палітзьняволеных.
Тым самым польскі палітык зьвярнуў увагу калег на шчыльнае супрацоўніцтва Савецкага Саюзу з ІІІ Рэйхам.
«Пуцін парушыў так шмат міжнародных нормаў і правілаў, што ён ня спыніцца сам», — заявіў прэзыдэнт Украіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі знаходзіцца ў ЗША для ўдзелу ў сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.
У 2020-м Мікалай бегаў з аўтаматам разам з бацькам, а цяпер грае на раялі і вучыцца ў Кітаі на біёляга. Расказваем, як ён уплыве на імідж бацькі.
24 верасьня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыняў удзел у пасяджэньні Рады бясьпекі ААН, прысьвечаным вайне ва Ўкраіне.
Справу добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага, грамадзяніна Беларусі Аляксандра Думбляўскаса будзе разглядаць Вярхоўны суд так званай «ДНР». Яго завочна арыштавалі і абвясьцілі ў міжнародны вышук.
Ці ўзмацняюцца рэпрэсіі ў Беларусі? Ці павіннае вызваленьне палітвязьняў быць прыярытэтам для дэмсілаў? Якія хібы і перавагі паразуменьня з уладай і змаганьня зь ёй?
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы на сэсіі Генсамблеі ААН, заявіў пра далейшую падтрымку Ўкраіны ў вайне з Расеяй і заклікаў іншыя краіны дабіцца таго, каб Украіна атрымала перамогу і захавала сваю свабоду, і каб быў дасягнуты справядлівы мір.
На стварэньне кнігі «Беларусь адзіная» быў выдзелены грант Лукашэнкі. Цяпер выданьне навязваюць прадпрыемствам і арганізацыям па 125 рублёў.
Лукашэнка зноў паўтарыў, што «трэба рыхтавацца да вайны», але пры гэтым дадаў, што «пакуль не назіраюць тэндэнцый да разьвязваньня супраць нас вайны».
З 13 чэрвеня па 20 верасьня папярэдзілі 6314 спробаў перасячэньня мяжы супраць 17 948 такіх выпадкаў з 5 сакавіка па 12 чэрвеня.
Сяргей Скулавец перад ад'ездам у ЗША займаўся фэрмэрствам у Івацэвічах.
Пад абмежаваньні трапілі грамадзяне і арганізацыі Беларусі, якія аказвалі матэрыяльную падтрымку расейскаму ўварваньню ва Ўкраіну.
Віктар Жаркевіч, піша выданьне, быў вакалістам Hate to state, адной зь першых палітычных панк-бандаў Беларусі. Віктару быў 51 год.
Амэрыканец Раян Рут, якога падазраюць у замаху на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа, прызнаў у загадзя напісанай запісцы, што ён плянаваў напад і нават прадказаў яго правал. Пра гэта гаворыцца ў дакумэнце, які пракуроры падалі суду.
Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала сваіх сяброў і прыхільнікаў адзначыць дзень нараджэньня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага зваротамі да сэнатараў і канргэсмэнаў за заклікам дамагацца яго вызваленьня.
Лідэр Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу (CDU) Фрыдрых Мэрц афіцыйна стаў кандыдатам на пасаду канцлера Нямеччыны ад апазыцыйнага блёку CDU/CSU. Кіраўніцтва абедзьвюх партый пацьвердзіла рашэньне, прынятае на мінулым тыдні старшынямі CDU і Хрысьціянска-сацыяльнага зьвязу.
Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс падчас Генасамблеі ААН у Н’ю-Ёрку абмеркаваў зь іншымі палітыкамі ЭЗ пытаньне вызваленьня беларускіх палітвязьняў і стаўленьне да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
«Плян перамогі», які прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі мае намер прадставіць у ходзе візыту ў ЗША на гэтым тыдні прэзыдэнту Злучаных Штатаў Джо Байдэну і іншым сусьветным лідэрам, у першую чаргу прадугледжвае наданьне Ўкраіне доўгатэрміновых гарантыяў падтрымкі з боку Захаду.
Пра гэта амбасадар Кізім паведаміў у сваім Фэйсбуку
Дэмакратычная лідэрка Беларусі пачала візыт у ЗША з удзелу ў дэбатах аб палітвязьнях на палях Генэральнай Асамблеі ААН, арганізаваных дэлегацыяй Эўразьвязу супольна з Эстоніяй, Літвой, Гішпаніяй, Нямеччынай і Францыяй.
Група незалежных экспэртаў па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі мае намер правесьці ўласнае незалежнае расьсьледаваньне іх парушэньняў і прадставіць у сакавіку 2025 году адпаведны даклад.
Карпарацыя Telegram будзе перадаваць праваахоўным органам краін сьвету на падставе іх афіцыйных запытаў IP-адрасы і нумары тэлефонаў карыстальнікаў аднайменнага мэсэнджара, якія будуць парушаць правілы карыстаньня Telegram, у прыватнасьці выкарыстоўваць пляцоўку для парушэньня заканадаўства.
Ізраіль заявіў, што сёньня, 23 верасьня, нанёс больш за трыста ўдараў па аб’ектах радыкальнай групоўкі «Хэзбала» на поўдні Лібану.
Нягледзячы на тое, што палітычная сытуацыя для нямецкага канцлера Оляфа Шольца застаецца складанай, ён можа ўздыхнуць зь некаторай палёгкай пасьля выбараў у Брандэнбургу 22 верасьня, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
У працэсе фармаваньня культу асобы Аляксандра Лукашэнкі зьявіўся новы нюанс. Дзяржаўная прапагандысцкая машына спрабуе прэзэнтаваць вобраз дыктатара як станоўчы, а дыктатарскі рэжым Беларусі падаць як норму, якая цалкам адпавядае інтарэсам краіны.
Лідэры саміту Quad-2024 (чатырохбаковы дыялёг у пытаньнях бясьпекі ўключае Аўстралію, Індыю, Японію і ЗША) выказалі глыбокую занепакоенасьць вайной ва Ўкраіне і заклікалі да дасягненьня справядлівага міру.
Беларуская палітык наведае Злучаныя Штаты з 22 па 27 верасьня. У час візыту Ціханоўская возьме ўдзел у тыдні высокага ўзроўню 79-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН і сустрэнецца з сусьветнымі лідэрамі, прадстаўнікамі міжнародных арганізацыяў і беларускай дыяспарай.
Урад анансаваў вучэньні спачатку ў Вільні, а потым у Клайпедзе.
Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), элітнае падразьдзяленьне Ірану, загадаў усім удзельнікам спыніць карыстаньне любымі тыпамі камунікацыйных прыладаў пасьля таго, як тысячы пэйджараў і рацый, якія выкарыстоўваліся іхнымі хаўрусьнікамі з «Хэзбалы» ў Лібане, выбухнулі на мінулым тыдні.
У вучэньнях возьмуць удзел адказныя асобы выканкамаў і вайсковых камісарыятаў вобласьці, прадстаўнікі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, а таксама вайсковаабавязаныя тэрытарыяльных войскаў Віцебскага і Аршанскага раёнаў.
Адказнасьць за гэтую атаку на Ізраіль ускладала лібанская ўзброеная групоўка «Хэзбала», прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і часткова ў ЭЗ. Пра тое, як ізраільскія спэцслужбы рыхтавалі гэтую апэрацыю, пісалі многія сусьветныя СМІ.
«Google ня лічыць беларускую мову дазволенай на сваіх камэрцыйных пляцоўках для рэклямы», — сьцьвярджаюць ініцыятары пэтыцыі. Каб выправіць гэта, беларусы сабралі амаль 35 тысяч подпісаў.
Экс-прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адхіліў заклік віцэ-прэзыдэнткі Камалы Гарыс аб удзеле ў яшчэ адных дэбатах зь ёй перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў ЗША.
Дзьве дэлегацыі ад Беларусі — ад афіцыйнага Менску і ад дэмакратычных сілаў — адначасова прыяжджаюць у ААН ужо трэці раз.
Кітайскі відэахостынг TikTok заблякаваў 37 акаўнтаў расейскай дзяржаўнай агенцыі Sputnik і профіль RT International.
Армія абароны Ізраілю паведаміла, што мінулае начы па ізраільскай тэрыторыі была выпушчаная больш як сотня ракет зь Лібану, большасьць зь іх былі перахопленыя.
Пасьля ліквідацыі высокапастаўленых камандзіраў «Хезбалы» войска Ізраіля працягвае наносіць удары па аб’ектах групоўкі ў Лібане.
Іран ня стаў перадаваць Расеі мабільныя пусковыя ўстаноўкі для пастаўленых балістычных ракет малой далёкасьці Fath-360, паведамляе агенцтва Reuters.
У гэтым навучальным годзе ў школах Беларусі пачнуць праводзіць «інфармацыйныя гадзіны ў пытаньнях выбарчага права», паведамляе прэс-служба ЦВК.
Літва разглядае магчымасьць перадачы Украіне 17 пажарных машын, летась набытых Зымбабвэ ў Беларусі, якія затрымалі ў Клайпэдзе летась з прычыны санкцыяў, паведамляе BNS.
Прылады выглядалі як вырабы тайваньскай кампаніі Gold Apollo, аднак 18 верасьня кампанія заявіла, што на самой справе пэйджары былі зроблены вэнгерскай кампаніяй BAC Consulting. Цяпер новыя знаходкі паказваюць на дадатковыя сувязі ў Балгарыі і Нарвегіі
Загрузіць яшчэ