У Польшчы арыштаваны Анатоль Бліноў, якога Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) лічыць арганізатарам нападу на аднаго са сваіх кіраўнікоў Леаніда Волкава ў Вільні ў сакавіку сёлета. Аб арышце Блінава паведаміла «Сирена» са спасылкай на нацыянальную пракуратуру Польшчы.
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне?
Эўрапейскі парлямэнт у чацьвер ухваліў рэзалюцыю, у якой заклікаў краіны ЭЗ зьняць абмежаваньні на прымяненьне Ўкраінай зброі, якая імі пастаўляецца, для ўдараў па законных вайсковых мэтах на тэрыторыі Расеі.
Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы «Плян:Б» прыпынілі 5 верасьня, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прэзэнтавалі ў Вільні дзейнасьць Міжнароднага гуманітарнага фонду, які займаецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязьням і іх сем’ям.
Перайменавалі населеныя пункты і раёны, якія мелі ў назвах прыкметы расейскай імпэрскай палітыкі або не адпавядалі стандартам дзяржаўнай мовы.
Затрымалі 5 грамадзян, у тым ліку «этнічных украінцаў».
У Вэнэсуэле выдалі ордэр на арышт Эдмунда Гансалеса паводле абвінавачаньня ў змове і падробцы дакумэнтаў.
Адначасова Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гатовы супрацоўнічаць і з Украінай.
Сьвятлана Ціханоўская 19 верасьня намінавала на пасаду прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Вольгу Зазулінскую.
Ва Ўкраіне не фіксуюць перамяшчэньня тэхнікі паблізу сваёй мяжы.
Уезду зь Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць 2991 транспартны сродак — грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.
Трансфэгэраская шаша была афіцыйна адкрытая 50 гадоў таму, пасьля таго як гіганцкі будаўнічы праект прарэзаў некаторыя з самых непрыветлівых гор Эўропы.
Грузінскі праваабаронца Мамука Андгуладзэ мяркуе, што ўрад краіны выціскае за мяжу ўсіх, хто крытыкуе Пуціна. Ён спадзяецца на перамены ў Грузіі пасьля выбараў, якія пройдуць увосень.
Колькасьць загінулых у выніку выбухаў партатыўных рацый і іншай тэхнікі ў Лібане вырасла да 20, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Лібану.
Відэахостынг Youtube заблякаваў на сваёй плятформе вяшчаньне на Літву беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў, радыё і агенцтва АТН.
На 30 верасня ў судзе Навабеліцкага раёна горада Гомеля заплянаваны пачатак разгляду крымінальнай справы датычна Яўгена Катлярова.
23-гадовы грамадзянін Латвіі Эмілс Асарс затрыманы ў Беларусі пры спробе ўвозу 1,06 грама амфэтаміну, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі (ДМК).
Падчас уручэньня Прэміі салідарнасьці імя Леха Валэнсы ў Варшаве 18 верасьня міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі адказаў на пытаньне Свабоды, як беларусам ня траціць надзеі ў часы, калі рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца ўжо некалькі гадоў, тысячы людзей прызнаныя палітвязьнямі ці зьехалі з краіны.
Сёньня на поўдні Лібану і ў паўднёвых прыгарадах Бэйруту ўзарваліся партатыўныя радыёстанцыі, якія выкарыстоўваюцца групоўкай «Хэзбала».
«Дзень народнага адзінства» Лукашэнка прыдумаў пасьля пратэстаў у 2020 годзе на хвалі антыпольскай гістэрыі. Але калі добра прыгледзецца, то ў сытуацыі беларусаў у міжваеннай Польшчы можна знайсьці шмат супольнага з той Беларусьсю, якую Лукашэнка і яго паплечнікі будуюць апошнія чатыры гады.
Латушка прысьвяціў ўзнагароду свайму бацьку і брату Андрэю, якіх ужо няма, сказаўшы, што тыя да апошняй хвіліны змагаліся за вольную Беларусь, і стрыечнаму брату, які цяпер знаходзіцца ў турме.
У Расеі ў горадзе Набярэжныя Чаўны сёньня быў затрыманы былы старшыня Ўсетатарскага грамадзкага цэнтру Зінур Агліулін.
Сёньня ў Менску часовы павераны ў справах ЗША Пітэр Каўфман і сталы каардынатар прадстаўніцтва ААН Расул Багіраў усклалі кветкі да мэмарыялу Рут Уолер.
Былога лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча 18 верасьня пачалі судзіць па новым абвінавачаньні ў «злосным непадпарадкаваньні» патрабаваньням адміністрацыі калёніі, паведамляе «Позірк».
Ігар Тышкевіч, украінскі палітоляг беларускага паходжаньня, экспэрт Украінскага інстытуту будучыні, аналізуе імавернасьць пачатку перамоваў паміж Расеяй і Ўкраінай, выказвае думку, што Кітаю нявыгадна, каб Расея перамагла ў вайне, і ацэньвае «міратворчыя» пэрспэктывы Аляксандра Лукашэнкі.
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра палітычны перасьлед настаўнікаў з усёй Беларусі, якія былі ў тэлеграм-чаце праекту «Адукаванка».
17 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што спэцслужбы краін Захаду разглядаюць Беларусь як «магчымае месца эскаляцыі».
Пасьля адстаўкі Сяргея Шайгу з пасады міністра абароны ў Расеі затрымалі ня менш за сем вайсковых начальнікаў, у тым ліку колішніх намесьнікаў міністра абароны.
Дэпутатка парлямэнту Грузіі Хатыя Дэканаідзэ асудзіла дзеяньні ўладаў Грузіі, якія не дапусьцілі ў краіну беларускага журналіста Андрэя Мялешку, і ягоную 11-гадовую дачку Аляксандру.
Затрыманым выставілі абвінавачаньні і ўзялі пад варту. Сьледзтва працягвае высьвятляць іншых датычных да падрыхтоўкі ўзброенага захопу ўлады.
«Фабрыкі троляў», меркаваная зьвязаныя з Крамлём, распаўсюджваюць фэйкавыя відэа, накіраваныя на дыскрэдытацыю кандыдаткі на пасаду прэзыдэнта ЗША Камалы Гарыс, гаворыцца ў справаздачы Microsoft.
Прамова Аляксандра Лукашэнкі 17 верасьня на ўрачыстым вечары з нагоды «Дня народнага адзінства» атрымалася ня надта сьвяточнай — сумбурнай, блытанай і супярэчлівай.
Рашэньнем МУС Беларусі прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем» Belarus Women’s Foundation (Беларускі жаночы фонд), паведаміў праўладны тэлграм-канал, блізкі да сілавікоў.
Пракуратура Гомельскага раёну запатрабавала ад сэрвісу «Яндекс Музыка», сярод іншага, выдаліць песьні рагачоўскага гурта Tor Band і кантэнт суполкі «Маланка Медиа».
Палітзьняволены беларускі журналіст-фрылансэр Андрэй Толчын выйшаў на волю.
У горадзе Таропец Цьвярской вобласьці Расеі ў выніку падзеньня абломкаў бесьпілётніка ўзьнік пажар, як мяркуецца, на складзе боепрыпасаў. Мясцовыя ўлады аб’явілі «частковую эвакуацыю» насельніцтва.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 28 жніўня прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект для настаўнікаў «Адукаванка», вынікае зь пераліку, апублікаванага на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Забарона на куплю і продаж крыптавалюты па-за беларускімі крыптабіржамі (крыптаабменьнікамі) прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 367 «Пра абарачэньне лічбавых знакаў (токенаў)», паведамляе «Позірк».
Спэцслужбы краін Захаду разглядаюць Беларусь як «магчымае месца эскаляцыі», а «зацішша», якое наступіла ва Ўкраіне, «ім ня трэба», заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы 17 верасьня на ўрачыстым вечары з нагоды дзяржаўнага сьвята Дня народнага адзінства.
У Лібане сотні ўдзельнікаў узброенай групоўкі «Хэзбала», уключаючы байцоў і мэдыкаў, сур’ёзна пацярпелі ад выбуху пэйджараў. Групоўка прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і ў некаторых краінах ЭЗ.
«Калі наступяць дэмакратычныя перамены і ніхто ня будзе баяцца гаварыць адкрыта, беларусы вернуць сабе незалежнасьць», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская ў сваім выступе на Парлямэнцкай асамблеі NATO ў Варшаве.
Пасьля розных затрымак прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен прадставіла 17 верасьня новы склад Эўрапейскай камісіі, зь якім мае працаваць наступныя пяць гадоў.
Фрэнсіс Фукуяма мяркуе, што на тле перадачы Іранам ракет Расеі і вайны на Блізкім Усходзе Расеі міжнародныя партнэры павінны больш інвэставаць у абарону.
Паводле працэдуры, зьмены ўнясуць пасьля поўнага разгляду на ўсіх этапах: у другім чытаньні ў Палаце прадстаўнікоў, потым — у Савеце Рэспублікі, і ўрэшце — пасьля падпісаньня Аляксандрам Лукашэнкам.
Кампанія Meta заблякуе на сваіх плятформах старонкі расейскіх дзяржаўных СМІ, якімі валодаюць падкантрольныя Крамлю RT і мэдыягрупа «Россия сегодня», паведамляе Reuters.
У бліжэйшы час у пунктах пропуску на мяжы з Расеяй плянуюць разьмясьціць сканэры для праверкі грузаў, якія перасякаюць мяжу.
Журналіст і актывіст Андрэй Мялешка расказаў Свабодзе, як яны з дачкой правялі дзень у аэрапорце Кутаісі перад высылкай з Грузіі, чаму зь імі зьнікла сувязь і што яны плянуюць рабіць далей.
Пра вядомую беларускую апазыцыянэрку Марыю Калесьнікаму, умовы ў вязьніцы, дзе яе трымаюць ужо тры гады, і стан здароўя палітзьняволенай расказала агенцтва AFP.
Загрузіць яшчэ