Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: Працягваецца масавы пераслед супрацоўнікаў ААТ «Пеленг»


Праваабаронцы цэнтар «Вясна» паведамляе пра прынамсі 15 звольненых супрацоўнікаў абарончага прадпрыемства«Пеленг»

У ліпені праваабаронцы паведамлялі пра пераслед супрацоўнікаў ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне» («БелОМА») і ААТ «Пеленг» — людзей правяралі на паліграфе, праглядалі іх тэлефоны, а таксама выклікалі на «размовы».

Паводле інфармацыі ад крыніц, пераслед на ААТ «Пеленг» працягваецца — вядома пра як мінімум 15 звольненых, супраць некаторых супрацоўнікаў распачалі крымінальныя справы. Людзей дагэтуль працягваюць выклікаць на «размовы».

«БелОМА» і «Пеленг» знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі. Аб’яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL неаднаразова распавядала, як гэтыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама зарабляюць на вайне ва Украіне, пастаўляючы Расіі вайсковыя камплектуючыя і дэталі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG