Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія адмовіла ў візе галоўнаму трэнэру хакейнай зборнай Казахстану Скабелку за беларускі пашпарт. Яго замянілі на пасадзе


Андрэй Скабелка. Архіўнае фота
Андрэй Скабелка. Архіўнае фота

Латвія адмовіла ў візе галоўнаму трэнэру зборнай Казахстану ў хакеі Андрэю Скабелку, бо ён беларус.

Праз гэта зборная незадоўга да чэмпіянату сьвету ў Рызе была вымушаная зьмяніць галоўнага трэнэра, паведаміў парталу Rus.lsm.lv кіраўнік аргкамітэту чэмпіянату Эдгарс Бунціс.

Гэта зьвязана з тым, што арганізатары чэмпіянату сьвету ў хакеі вырашылі адмовіць ва ўдзеле грамадзянам Расеі і Беларусі, ім ня будуць выдаваць візы для ўезду ў Латвію. Рашэньне найбольш паўплывала на зборную Казахстану, галоўным трэнэрам якой да 14 красавіка быў беларус Андрэй Скабелка.

14 красавіка Хакейная фэдэрацыя Казахстану прызначыла галоўным трэнэрам зборнай краіны Галыма Мамбеталіева, які ў 2018 годзе таксама ўзначальваў яе.

У візах таксама адмовілі яшчэ двум прадстаўнікам трэнэрскага штабу і абслуговага пэрсаналу казахстанскай каманды, адзначае выданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG