Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі кандытарку абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі войска» за надпіс на торце «Не — вайне»


Школьны торт, прыгатаваны дзецьмі для ўкраінскіх уцекачоў
Школьны торт, прыгатаваны дзецьмі для ўкраінскіх уцекачоў

Расейская паліцыя склала пратакол па артыкуле аб дыскрэдытацыі войска на жыхарку Масквы Насту Чарнышову, якая пячэ тарты, упрыгожваючы выпечку ў колерах украінскага сьцяга або антываеннымі надпісамі.

Пра гэта паведамляе расейскі праваабарончы рэсурс «ОВД-Инфо» са спасылкай на абаронцу Юлію Еўдакімаву.

Што менавіта стала падставай для завядзеньня адміністрацыйнай справы супраць Чарнышовай, пакуль невядома. Пасьля складаньня пратаколу яе адпусьцілі.

Раней паліцыя прыйшла да Чарнышовай зь ператрусам, пасьля якога яе затрымалі і адвезьлі ў пастарунак. Абаронца мяркуе, што прычынай таму стаў торт з надпісамі: «Не — вайне».

Анастасія Чарнышова ўжо шмат гадоў выпякае тарты пад брэндам «Хлеб і відовішчы». Пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны яна стала ўпрыгожваць іх пацыфісцкім надпісамі. Фатаграфіі выпечкі яна публікуе ў інстаграме, дзе ў яе 23 тысячы падпісчыкаў. Частку сваіх даходаў Чарнышова пераводзіць дабрачынным арганізацыям, пры гэтым яна адмаўляе, што адпраўляе ахвяраваньні непасрэдна УСУ.

Адміністрацыйны артыкул аб дыскрэдытацыі арміі быў прыняты праз восем дзён пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне. Ён прадугледжвае штрафы ад 30 да 50 тысяч рублёў за публічныя дзеяньні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстаньня Ўзброеных сіл Расеі ў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» (так расейскія ўлады называюць вайну ва Ўкраіне).

Дыскрэдытацыяй расейскія суды лічаць распаўсюджваньне любых зьвестак аб вайне, якія адрозьніваюцца ад афіцыйнай пазыцыі Мінабароны, а таксама антываенныя плякаты, малюнкі сьцягоў Расеі і Ўкраіны і нават пасты зь пераказам сну з Уладзімірам Зяленскім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG