Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея высылае 10 нарвэскіх дыпляматаў у адказ на аналягічны крок Нарвэгіі


Расея прызнала persona non grata дзесяць нарвэскіх дыпляматаў, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў РФ.

Міністэрства выказала «рашучы пратэст» у сувязі з рашэньнем Нарвэгіі выслаць з краіны 15 расейскіх дыпляматаў. МЗС Расеі назвала гэта «варожым крокам» і папярэдзіла, што ў адказ прыме «іншыя меры», у тым ліку абмежаваньні на найманьне расейскіх грамадзянаў для працы ў дыпляматычных прадстаўніцтвах Нарвэгіі.

Раней Нарвэгія абвясьціла persona non grata некалькіх супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Осла. У Нарвэгіі назвалі іх датычнымі да выведкі і абвінавацілі ў дзейнасьці, несумяшчальнай зь іх дыпляматычным статусам. МЗС краіны заявіла, што вітае расейскіх дыпляматаў, але не супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія працуюць пад такім прыкрыцьцём.

Адносіны Масквы з эўрапейскімі краінамі, асабліва з суседзямі Расеі, сталі асабліва напружанымі пасьля таго, як Крэмль пачаў поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну ў лютым 2022 году.

Эўрапейскія краіны пачалі масава высылаць расейскіх дыпляматаў, абвінавачваючы іх у працы на выведку. Звычайна Расея адказвае на такія дзеяньні люстэркава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG