Флэшмоб «Мы ня хочам быць закладнікамі» у падтрымку праваабарончага цэнтру «Вясна», Вільня, Літва, 26 красавіка 2023
Photo: svaboda.org (RFE/RL)
У Вільні да гадавіны аварыі на ЧАЭС прайшоў флэшмоб «Мы ня хочам быць закладнікамі». ФОТА
У Вільні да гадавіны аварыі на ЧАЭС прайшоў флэшмоб «Мы ня хочам быць закладнікамі». ФОТА
У цэнтры Вільні на 37-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС людзі сабраліся на флэшмоб «Мы ня хочам быць закладнікамі».
Плякат з такой фразай быў на 50-тысячным Чарнобыльскім шляху ў Менску ў 1996 годзе.
Тая акцыя была адной з самых масавых у 1990-х гадах, яна скончылася сутычкамі зь міліцыяй і арыштамі.
На флэшмоб у Вільні прынесьлі фота з Чарнобыльскага шляху 1996 году.
Пасьля разгону гэтай акцыі была заснаваная Праваабарончая арганізацыя «Вясна».
Цяпер шасьцёра вясноўцаў знаходзяцца за кратамі: Алесь Бяляцкі, Уладзь Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Андрэй Чапюк.