Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Польшчы канфіскавала грошы з рахункаў амбасады Расеі


Амбасада Расеі ў Варшаве, архіўнае фота
Амбасада Расеі ў Варшаве, архіўнае фота

Пракуратура Польшчы канфіскавала грошы з рахункаў расейскай амбасады і гандлёвага прадстаўніцтва. Пра гэта заявіў амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў. Паводле яго, гаворка ідзе пра буйныя сумы як у польскіх злотых, так і ў далярах ЗША.

Андрэеў паведаміў, што сродкі з рахункаў амбасады і гандлёвага прадстаўніцтва ў банку Santander пералічаныя на рахункі польскай пракуратуры. Апавяшчэньне пра гэта было дастаўлена расейскаму дыпляматычнаму прадстаўніцтву. Сьледам за гэтым банк Santander паведаміў, што спыніў супрацоўніцтва з пасольствам і закрыў рахункі, дадаў амбасадар. Ён расцаніў тое, што здарылася, як грубае парушэньне Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных стасунках.

Рахункі расейскага пасольства ў Польшчы былі заблякаваныя ў сакавіку 2022 году, неўзабаве пасьля маштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Прычынай блякаваньня сталі падазрэньні польскіх улад, што грошы з рахункаў пасольства Расеі маглі выкарыстоўвацца для фінансаваньня тэрарызму або адмываньня незаконна атрыманых сродкаў. У адказ расейскі бок гэтаксама замарозіў рахункі польскага пасольства ў Маскве.

Акрамя таго, Польшча канфіскавала ў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва некалькі аб'ектаў нерухомасьці, у тым ліку будынак, дзе жылі дыпляматы, і базу адпачынку пад Варшавай.

Польскае выданьне Rzeczpospolita 12 мая мінулага году паведамляла, што на рахунках пасольства Расеі ў Польшчы было заблякавана каля 5 млн злотых, або 1,1 млн даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG