Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве кантрабандыстаў зь беларускімі цыгарэтамі ўдалося спыніць толькі стрэламі


Затрыманы аўтамабіль з цыгарэтамі
Затрыманы аўтамабіль з цыгарэтамі

Трое кантрабандыстаў не падпарадкаваліся патрабаваньням супрацоўнікаў памежнай службы і паспрабавалі ўцячы, аднак пасьля папераджальных стрэлаў іх затрымалі.

Інцыдэнт адбыўся 25 красавіка недалёка ад чыгункі ў Вілкавіскім раёне. У багажніку Seat Altea XL трое мужчын спрабавалі перавезьці кантрабандны груз — 8 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт.

Каб спыніць аўтамабіль, памежнікам прыйшлося страляць у паветра і па колах, бо кіроўца адразу не падпарадкаваўся сыгналу аб спыненьні і паспрабаваў уцячы. У машыне таксама знаходзіліся два мясцовыя жыхары 30 і 45 гадоў.

Акрамя чатырох пакетаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі, памежнкі знайшлі яшчэ 4 пакеты каля чыгункі.

Паводле ўладаў Літвы, маштаб кантрабанды зь Беларусі не спыняецца. Так, летась была затрымана рэкордная колькасьць незаконна ўвезенага тытуню — звыш 4,3 мільёна пачкаў на суму больш за 16,1 мільёна эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG