Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка замест наведваньня чарнобыльскіх раёнаў вырашыў правесьці нараду ў Ветцы


Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота

Другі год запар Лукашэнка на гадавіну аварыі на ЧАЭС не паехаў у чарнобыльскую зону. 28 красавіка ён накіраваўся ў Ветку Гомельскай вобласьці.

Прадстаўнікі дзяржаўных органаў усклалі кветкі да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобылю» ў Менску, піша БелТА. Пры гэтым дзе сёньня Лукашэнка, афіцыйныя СМІ не паведамляюць.

Як паведамляе дзяржаўны тэлеканал АНТ, чарнобыльская паездка Лукашэнкі мяняе фармат. Ён праводзіць нараду ў Гомельскай вобласьці пра «пасяўную ва ўсіх нюансах, і развіцьцё асобных раёнаў, і эканоміку рэгіёна ў цэлым. Пачалася размова з пытаньня ўкамплектаваньня малочна-таварных фэрмаў у вобласьці».

26 красавіка 2023 году, у дзень гадавіны катастрофы, дзяржаўныя СМІ Беларусі прысьвяцілі нямала ўвагі выездам Лукашэнкі ў чарнобыльскія рэгіёны і сустрэчам з жыхарамі гэтых мясцовасьцяў, якія адбыліся ў мінулыя гады.

Аднак нфармацыі аб прыезьдзе Лукашэнкі ў чарнобыльскую зону сёлета не было.

Летась Аляксандар Лукашэнка таксама ня езьдзіў у традыцыйны тур па пацярпелых ад Чарнобылю рэгіёнах. Назіральнікі гэта зьвязвалі з пачаткам вайны Расеі з Украінай, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі. Памежныя раёны тады былі замінаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG