Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю ўладальнік горадзенскай крамы «Цудоўня»


Андрэй Несьцяровіч. Архіўнае фота.
Андрэй Несьцяровіч. Архіўнае фота.

Андрэй Несьцяровіч, уладальнік горадзенскай крамы «Цудоўня», выйшаў 27 красавіка на волю, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на мясцовых праваабаронцаў. Агулам ён адбыў 13 сутак арышту.

Андрэя Несьцяровіча затрымалі 14 красавіка ў Горадні і судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Спачатку яму далі 10 сутак, але пасьля таго ня выпусьцілі.

Паведамлялася нават, што супраць Несьцяровіча заведзена крымінальная справа, аднак канкрэтны артыкул не называўся. Але выпусьцілі яго пасьля заканчэньня трох сутак, якія людзей можна трымаць бяз новага суду.

Этна-краму «Цудоўня» Андрэй Несьцяровіч заснаваў у 2015 годзе. Пасьля выбараў 2020 году крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленьнем памяшканьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG