Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ прызнала дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расею генацыдам і заявіла пра датычнасьць да гэтага Лукашэнкі


Аляксей Ганчарэнка
Аляксей Ганчарэнка

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прагаласавала за папраўку ў рэзалюцыю, якая, сярод іншага, прызнае Аляксандра Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю, якая асуджае прымусовую дэпартацыю ўкраінцаў у Расею і прызнае Аляксандра Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Пра гэта паведаміў аўтар папраўкі, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка. Пры гэтым ён заявіў, што «Лукашэнка прызнаны датычным да генацыду ўкраінцаў», паколькі ў рэзалюцыі ПАРЭ ў дачыненьні да ўкраінцаў ужываецца слова «генацыд».

У рэзалюцыі ПАРЭ, за якую прагаласавалі 87 удзельнікаў асамблеі, у прыватнасьці гаворыцца, што «задакумэнтаваныя факты дэпартацыі і гвалтоўнага перамяшчэньня ўкраінскіх дзяцей падпадаюць пад дзеяньне Канвэнцыі аб генацыдзе 1948».

ПАРЭ «падтрымлівае неабходнасьць дбайнай фіксацыі, збору і ацэнкі кі доказаў генацыду, як гэта прадугледжана Рымскім статутам і Канвэнцыяй аб генацыдзе», піша «Настоящее время».

Удзельнікі асамблеі таксама віталі рашэньне Міжнароднага крымінальнага суда аб выдачы ордэраў на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзяцей РФ Марыі Львовай-Бяловай.


Сёньня ж у Страсбургу прэзэнтавалі даклад аб беларускіх уцекачах «Спэцыфічныя выклікі, зь якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнаньні».

Дакладчыкам выступіў прадстаўнік Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, дэпутат зь Люксэмбургу Поль Галь, які ў сакавіку наведваў Польшчу і Літву, каб пагутарыць з уладамі і зь беларускімі ўцекачамі пра іх праблемы.

  • У сакавіку Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Акрамя таго, ордэр выдадзены на ўпаўнаважаную па правах дзіцяці ў Расеі Марыю Львову-Бялову. МКС падазрае абаіх ва ўчыненьні ваенных злачынстваў — гвалтоўных дэпартацый і перамяшчэньня насельніцтва, у прыватнасьці дзяцей, з акупаваных тэрыторый Украіны. Міжнароднае права можа расцэньваць гэта як генацыд.
  • Як заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка, адбываецца збор дакумэнтаў, якія сьведчаць пра датычнасьць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да дэпартацыі дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Сабраныя доказы лідэр НАУ Латушка мае намер перадаць пракурору Гааскага трыбуналу.
Латушка: Мы рыхтуем для Гаагі дакумэнты на Лукашэнку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:18:51 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG