Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскія памежнікі не ўпусьцілі ў краіну актывіста беларускай дыяспары з Аджарыі 


Грузія, Батумі. Ілюстрацыйнае фота
Грузія, Батумі. Ілюстрацыйнае фота

Заснавальніка беларускай дыяспары Аджарыі, беларуса Яўгена Гацака, не пусьцілі з Турэччыны ў Грузію.

Кіраўнік беларускай дыяспары Аджарыі Аляксей Балашоў расказаў тэлеграм-каналу «Ты тоже в Грузии?», што Яўген у 25 адправіўся ў Турэччыну, каб «абнуліцца» (іншаземцам без ДНЖ у Грузіі трэба выяжджаць раз на год, потым можна вярнуцца і жыць яшчэ год).

Аднак на зваротным шляху яму адмовілі ва ўезьдзе ў Грузію «зь іншых прычын».

У сераду Яўген паспрабаваў заехаць у Грузію другі раз, цяпер падаўся на палітычны прытулак. Па словах Аляксея, які прывёз тады Яўгену дакумэнты для падачы на прытулак, беларусу сказалі «чакаць», а праз 5 гадзін вывелі на турэцкі бок.

«Магчыма, гэта было парушэньне Канвэнцыі аб уцекачах 1951 году», — дадае Аляксей.

Цяпер Яўген знаходзіцца ў Турэччыне, а ягоная сям’я — у Грузіі. Яго пытаньнем займаюцца праваабаронцы, офіс Ціханоўскай таксама ў курсе справы. Пэўна, праваабаронцы паспрабуюць яшчэ раз падаць дакумэнты на палітычную абарону і/або атрыманьне візы ў трэцюю краіну.

Яўген Гацак быў назіральнікам падчас беларускіх выбараў прэзыдэнта 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG