Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўныя СМІ не надалі сьмерці Макея асаблівай увагі. Фатафакт


Ня ўсім сайтам галоўных дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі паведамленьне пра сьмерць міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Уладзімера Макея падалося дастаткова важным. Першай навіной яна стаіць толькі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

  • Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА паведаміла пра сьмерць міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Уладзімера Макея. Яму было 64 гады.
  • Інфармацыю аб сьмерці міністра пацьвердзіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Ён заявіў, што яшчэ ўчора Ўладзімер Макей абмяркоўваў працоўныя пляны на тыдзень. «Некалькі гадзін таму раптоўна памёр. Нічога не прадвяшчала. Вялікая страта для ўсіх нас», — паведаміў прэс-сакратар.
  • Паводле інфармацыі «Нашай нівы», Уладзімір Макей быў дома ў Драздах, калі здарыўся інфаркт. Наколькі вядома, ён не зьвярнуўся своечасова да мэдыкаў, бо не ўспрыняў свой стан усур’ёз. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтаму няма.
  • Заўтра міністар замежных справаў збіраўся ў тэатар — на пастаноўку сваёй жонкі, актрысы Веры Паляковай-Макей, якую пасля пагромаў у тэатральным асяродку ў 2020—2021-м паставілі на чале Тэатру юнага гледача, паведаміла крыніца «Нашай нівы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG