Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча і Літва дапамогуць Украіне адбіць агрэсію РФ


Iнгрыда Шыманіце, Дзяніс Шмыгаль i Матэвуш Маравецкі і Літвы, 26 listapada 2022
Iнгрыда Шыманіце, Дзяніс Шмыгаль i Матэвуш Маравецкі і Літвы, 26 listapada 2022

Прэм’ер-міністры Ўкраіны, Польшчы і Літвы абмеркавалі актуальныя пытаньні і падпісалі супольную заяву, у якой падкрэсьлілі намер паглыбіць ваеннае і палітычнае супрацоўніцтва.

Прэм’ер-міністры Ўкраіны Дзяніс Шмыгаль, Польшчы Матэвуш Маравецкі і Літвы Інгрыда Шыманіце правялі ў Кіеве сустрэчу ў фармаце Люблінскага трыкутніка. «Мы абмеркавалі актуальныя пытаньні і выклікі, а таксама падпісалі супольную заяву, у якой узгаднілі шэраг нашых пазыцый», — напісаў у суботу, 26 лістапада, Шмыгаль у Telegram-канале.

Шмыгаль падкрэсьліў, што тры краіны «аб’ядноўваюць агульныя каштоўнасьці і бачаньне супрацьстаяньня расейскай агрэсіі і набліжэньня нашай перамогі». «Апошні год даказаў, наколькі важнае адзінства нашых краін і народаў. Працуем у мэтах далейшага ўмацаваньня партнэрства і агульнай будучыні ў аб’яднанай Эўропе», — адзначыў кіраўнік украінскага ўраду.

Як вынікае з тэксту заявы, апублікаванай на афіцыйным партале ўкраінскага ўраду, прэм’ер-міністры «падкрэсьлілі значную ролю Люблінскага трыкутніка ў кансалідацыі міжнароднай падтрымкі Украіны ў супрацьдзеяньні ўзброенай агрэсіі Расеі». Яны «асудзілі сыстэмныя ваенныя злачынствы, учыненыя расейскімі войскамі ў рэгіёнах Украіны, у тым ліку наўмысныя, нявыбарачныя і непрапарцыйныя напады на цывільнае насельніцтва і элемэнты цывільнай інфраструктуры», а таксама прымусовую дэпартацыю тысяч украінцаў, у тым ліку дзяцей, у Расею.

Шмыгаль, Маравецкі і Шыманіце пацьвердзілі важнасьць трохбаковага супрацоўніцтва ў цэлым шэрагу сфэраў. Яны ўказалі пры гэтым на вайсковае і абароннае супрацоўніцтва з выкарыстаньнем патэнцыялу NATO і ЭЗ, кібэрбясьпеку і барацьбу з дэзінфармацыяй, энэргетычную бясьпеку і супрацьдзеяньне выкарыстаньню Расеяй энэрганосьбітаў як інструмэнта геапалітычнага ціску і шантажу, супрацоўніцтва ўстановаў бясьпекі і каардынацыю ў іншых рэгіянальных фарматах і міжнародных арганізацыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG