Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стоўпцах з удзелам старшыні райвыканкаму ўрачыста адкрылі QR-код


Дзяніс Колесень (справа) — старшыня Стаўпецкага райвыканкаму
Дзяніс Колесень (справа) — старшыня Стаўпецкага райвыканкаму

На плошчы Бесьсьмяротнасьці ў Стоўпцах прайшоў урачысты мітынг з удзельнікамі акцыі «Сымбаль адзінства», прадстаўнікамі праўладных грамадзкіх арганізацый і мясцовымі ўладамі.

Акцыю ладзяць ініцыятары праўладных аўтапрабегаў — арганізацыя «Патрыёты Беларусі. Яны езьдзяць па ўсёй краіне з чырвона-зялёнымі сьцягамі, праводзяць мітынгі каля савецкіх помнікаў і сустракаюцца з моладзьдзю.

Падчас мітынгу каля помніку савецкім салдатам у Стоўпцах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё невялікай табліцы з QR-кодам. У цырымоніі браў удзел і старшыня райвыканкаму Дзяніс Колесень. Разам з трыма ўдзельнікамі акцыі, пад музыку і ўвагу фатографаў, ён прымацаваў табліцу з кодам да апоры.

Пасьля сканаваньня QR-коду смартфонам адкрываецца сайт, дзе расказваецца пра гісторыю брацкай магілы ў Стоўпцах — пахаваньня там сотні савецкіх салдатаў, якія загінулі падчас ІІ Сусьветнай вайны.

Такія інфармацыйныя стэлы «Патрыёты Беларусі» і ФПБ плянуюць усталяваць ува ўсіх 118 раённых цэнтрах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG