Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Латушка: «У 2020-м многія чакалі, што Макей пяройдзе на бок народа. Гэта зрабіў яго сын, але ня сам Макей. Ён здрадзіў сам сабе»


Павал Латушка
Павал Латушка

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту і былы дыплямат Павал Латушка даў характарыстыку памерламу напярэдадні міністру замежных спраў Беларусі Ўладзіміру Макею.

Міністар замежных спраў Уладзімер Макей, які памёр 26 лістапада на 65-м годзе жыцьця, «ведаў занадта шмат», заявіў Павал Латушка.

«Практычна на працягу дзесяці гадоў Макей зьяўляўся першым памочнікам Лукашэнкі. Чалавек, які 24 гадзіны на суткі сем дзён на тыдзень мае „доступ да цела“. Ён атрымлівае прамыя ўказаньні, можа зайсьці ў яго кабінэт практычна ў любы час, выяжджае ў рэзыдэнцыю з дакладамі і часта атрымлівае даручэньні асабістага характару. Макей ведаў занадта шмат. Адважуся гэта сьцьвярджаць, ён ведаў больш, чым любы дзяржаўны чыноўнік нашай краіны, таму што працаваў асабістым памочнікам Лукашэнкі».

Як кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, паводле слоў Латушкі, Макей «увайшоў у гісторыю тым, што адказваў за задушэньне пратэстаў у 2010 годзе». Ужо на пасадзе кіраўніка МЗС ён дапамог Лукашэнку «выкарыстаць у сваіх інтарэсах жахлівую акупацыю Крыма» Расеяй.

«Макей змог прадаць гісторыю Менскіх пагадненьняў, гісторыю, што Лукашэнка нібыта зьяўляецца гарантам незалежнасьці Беларусі», — патлумачыў экс-дыплямат.

«У 2020 годзе многія чакалі, што ён пяройдзе на бок беларускага народа. Гэта зрабіў яго сын, але ня сам Макей. Макей здрадзіў сам сабе», — дадаў Латушка.

Ён назваў спачылага кіраўніка МЗС «чалавекам сыстэмы», які разам з іншымі прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі адказны за мінулыя і цяперашнія рэпрэсіі, гвалтоўны захоп і ўтрыманьне ўлады, накіраваньне нелегальных мігрантаў на межы ЭЗ — «гібрыдную вайну супраць ЭЗ».

«Макей фактычна зьяўляўся падазраваным у шэрагу злачынстваў — ня толькі нацыянальнага, але і міжнароднага характару», — канстатаваў ён.

Паводле слоў Латушкі, у 2020 годзе Макей «страціў які-небудзь уплыў на Лукашэнку», што нанесла яму «псыхалягічны ўдар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG