Гэтыя тэмы на канале Свабода Premium абмяркоўваюць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), культуроляг Вадзім Мажэйка.
Карбалевіч
- Макей быў цяжкавагавіком у беларускай палітыцы. У 2008-2012 гадах ён быў фактычна другой асобай у дзяржаве.
- Фактычна сапраўдная дыпляматыя ў Беларусі пачалася з Макея. Зь яго прыходам у МЗС пачалася палітыка балянсаваньня паміж Захадам і Расеяй.
- Пасьля пратэстаў 2020 году заходні вэктар беларускай палітыкі быў адсечаны. Становішча МЗС стала незразумелым.
- Сышоў Макей — сышла ранейшая зьнешняя палітыка Беларусі. Хаця ён крыху затрымаўся.
- Складана аддзяліць краіну ад рэжыму.
- Балянсаваньне паміж Захадам і Расеяй у 2015-2019 гадах сапраўды ўмацавала рэжым. Але зьмены, якія тады адбываліся, адпавядалі інтарэсам Беларусі як краіны, было зьяўленьне рэальнай шматвэктарнасьці.
- Кашуля з вышыванкай на Макеі мне падабалася значна больш, чым мундзір афіцэра НКВД на кіраўніку МУС Шуневічу.
Мажэйка
- Макей быў ідэальны чыноўнік для Лукашэнкі.
- Не Макей стварыў перадумовы лібэралізацыі 2015-2019 гадоў, як і не яго віна была, што ў 2020 годзе ўсё адбылося так, як адбылося.
- 2015 год даў шанец Беларусі. Так, і рэжыму, але і краіне.
- Пэрыяд 2015-2019 гадоў быў не найгоршым у нашай гісторыі, і Макей у гэты пэрыяд быў не найгоршым кіраўніком МЗС.
- На жаль, у 2020 годзе Макей ніяк не скарыстаўся шанцам, які ў яго быў. У яго і ў Румаса такі шанц быў.
- Так, ён захаваў пасаду. Але што ён страціў?
- Макей быў чалавекам, а ня робатам. Ён у адрозьненьне ад многіх іншых чыноўнікаў быў здольны праяўляць ініцыятыву.
- Рабіць прыёмы для дыпляматаў у вышыванках Лукашэнка яму дакладна не загадваў рабіць.
- Мне, дый ня толькі мне, цяпер 2019 год здаецца хіба не найлепшымі часамі жыцьця.