Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр міністар замежных справаў РБ Уладзімер Макей


Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА паведаміла пра сьмерць міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Уладзімера Макея.

Макею было 64 гады.

Інфармацыю аб сьмерці міністра пацьвердзіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Ён заявіў, што яшчэ ўчора Ўладзімер Макей абмяркоўваў працоўныя пляны на тыдзень.

«Некалькі гадзін таму раптоўна памёр. Нічога не прадвяшчала. Вялікая страта для ўсіх нас», — паведаміў прэс-сакратар.

Паводле інфармацыі «Нашай нівы», Уладзімір Макей быў дома ў Драздах, калі здарыўся інфаркт. Наколькі вядома, ён не зьвярнуўся своечасова да мэдыкаў, бо не ўспрыняў свой стан усур’ёз. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтаму няма.

Заўтра міністар замежных справаў зьбіраўся ў тэатар — на пастаноўку сваёй жонкі, актрысы Веры Паляковай-Макей, якую пасля пагромаў у тэатральным асяродку ў 2020-2021-м паставілі на чале Тэатру юнага гледача, паведаміла крыніца «Нашай нівы».

На афіцыйным сайце міністэрства навіна аб сьмерці Макея пакуль не зьявілася, яго апошняе абнаўленьне датавана 25 лістапада: паведамляецца, што кіраўнік МЗС сустрэўся з прадстаўніком Ватыкану — апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам.

Скрыншот галоўнай старонкі сайту МЗС, 19.00 паводле менскага часу
Скрыншот галоўнай старонкі сайту МЗС, 19.00 паводле менскага часу

Дзяржаўныя СМІ не надалі сьмерці Макея асаблівай увагі. Толькі на сайце Белтэлерадыёкампаніі навіна стаяла на першым месцы на галоўнай старонцы.

Падчас пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году Макей заявіў, што ўсе нязгодныя з палітыкай дзяржавы мусяць звольніцца зь міністэрства. Журналісты зьвязалі гэтую заяву Макея з выхадам на пікет супраць міліцэйскага гвалту двух супрацоўнікаў МЗС.

На гэтым тыдні Макей наведваў Ерэван, дзе праходзіў саміт АДКБ.

  • Уладзімер Макей нарадзіўся 5 жніўня 1958 году ў вёсцы Некрашэвічы (Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці).
  • У 1980 годзе скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (цяпер Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт), у 1993-м - Дыпляматычную акадэмію МЗС Аўстрыі.
  • У тым самым годзе прыйшоў у МЗС, працаваў на пасадзе трэцяга сакратара ўпраўленьня інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другога сакратара аддзела аналізу і прагназаваньня, другога сакратара сакратарыяту міністра (1993–1995), намесьніка начальніка службы пратаколу (1995–1996), прадстаўніка Беларусі пры Радзе Эўропы, дарадніка пасольства ў Францыі (1996–1999), начальніка ўпраўленьня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва (1999–2000).
  • У 2000-2008 гадах быў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі, у 2008-2012 гадах - узначальваў Адміністрацыю прэзыдэнта.
  • 22 жніўня 2012 года Лукашэнка прызначыў яго міністрам замежных справаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG