Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца Наста Лойка ня выйшла на волю пасьля чарговых 15 сутак. Гэта пятае перазатрыманьне


Наста Лойка
Наста Лойка

Пасьля чарговых 15 сутак адміністрацыйнага арышту праваабаронца Наста Лойка ня выйшла на волю.

Яна знаходзіцца на перазатрыманьні ў Першамайскім РУУС, паведамляе Human Constanta.

У РУУС атрымалася перадаць для яе рэчы, лекі і сродкі гігіены. Для яе гэта ўжо пятае перазатрыманьне за гэтую восень.

На папярэднім судзе Наста Лойка заявіла, што падчас арышту яе двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ўдарылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў бяз вопраткі на 8 гадзін. Наста моцна захварэла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG