Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прэм'ер даручыў адкрыць генконсульства РФ у Горадні


Амбасада Расеі ў Менску
Амбасада Расеі ў Менску

Старшыня ўраду Расеі Міхаіл Мішусьцін падпісаў распараджэньне аб адкрыцьця генэральнага консульства РФ у Горадні.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Расея да апошняга часу мела ў Беларусі амбасаду ў Менску і генконсульства ў Берасьці (з 1994 году). Сёлета ў траўні было абвешчана, што яшчэ адно генконсульства будзе адкрыта ў Горадні.

Тады амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў падчас сустрэчы з кіраўніком Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімерам Каранікам паведаміў, што рашэньне аб адкрыцьці кансуляту РФ у Горадні «прынятае і абмеркаванае на ўзроўні Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG