Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць удзельнікаў Аб’яднанага пераходнага кабінэту распачалі «спэцвядзеньне» — іх можа чакаць завочны суд


Сустрэча Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў Варшаве, 3 кастрычніка 2022
Сустрэча Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў Варшаве, 3 кастрычніка 2022

Крымінальная справа ў дачыненьні да чальцоў Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) «расьсьледуецца супольна з КДБ», заявіў намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Анатоль Васільеў у інтэрвію газэце адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня».

Паводле яго, супраць АПК распачата спэцыяльнае вядзеньне, якое дазваляе весьці сьледзтва і суд завочна.

Характэрна, што ў сьпісе асобаў, у дачыненьні да якіх абываецца спэцвядзеньне, фігуруюць толькі двое сяброў кабінэту — яго кіраўніца Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнік і пытаньнях транзыту ўлады Павел Латушка. Калі СК абвяшчаў пра гэта ў канцы кастрычніка, яны згадваліся як «прадстаўнікі так званай каардынацыйнай рады».

«На гэты момант мы працягваем фіксаваць супрацьпраўную дзейнасьць усіх удзельнікаў „пераходнага кабінэту“, — заявіў Васільеў. — Зьбеглых чакае толькі адзін канец, калі яны не перадумаюць. Пры гэтым якія б яны новыя назвы ні прыдумлялі — сутнасьць застаецца такой самай. Яны як былі людзьмі без радзімы і сьцяга, такімі і засталіся. Бо ўсё, чым яны займаюцца, — гэта экстрэмісцкая дзейнасьць, а кожны іх намер — шкода нацыянальнай бясьпецы».

Намесьнік старшыні СК таксама паведаміў, што «з дня на дзень» будзе пачатая спэцвядзеньне ў дачыненьні да былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Валерыя Цапкалы.

«Наступствы пачатку спэцыяльнага вядзеньня таксама будуць: канфіскацыя маёмасьці, таксама магчымае пазбаўленьне грамадзянства. Бо менавіта такая навэла актыўна абмяркоўваецца», — дадаў чыноўнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG