Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча лабіруе накладаньне санкцыяў на ўчастак нафтаправоду «Дружба», — Reuters


Нафтавы тэрмінал, які забясьпечвае польскія НПЗ з расейскага нафтаправоду «Дружба»
Нафтавы тэрмінал, які забясьпечвае польскія НПЗ з расейскага нафтаправоду «Дружба»

Польшча зьвярнулася па падтрымку да Нямеччыны, каб пралабіраваць накладаньне санкцыяў Эўразьвязу на польска-нямецкі ўчастак нафтаправоду «Дружба», паведамляе Reuters са спасылкай на дзьве крыніцы, знаёмыя з ходам перамоваў.

Санкцыі дапамогуць Польшчы разарваць кантракты з расейскімі нафтавымі кампаніямі бяз штрафаў.

Згодна з шостым пакетам санкцыяў, 5 сьнежня краіны Эўразьвязу спыняць імпарт расейскай нафты па моры, аднак трубаправодныя пастаўкі пад эмбарга не падпадуць. Пры гэтым улады Польшчы публічна абавязаліся цалкам адмовіцца ад выкарыстаньня расейскай нафты да канца 2022 году. Для гэтага польскай нафтаперапрацоўчай кампаніі Orlen давядзецца скасаваць доўгатэрміновыя кантракты з расейскімі пастаўшчыкамі і выплаціць ім кампэнсацыі. Санкцыі ж дазволяць разарваць дамову без няўстойкі.

На пытаньні Reuters аб перамовах па санкцыях у Orlen адказваць адмовіліся.

Orlen ужо скараціла імпарт расейскай нафты да 30% сваіх запатрабаваньняў, замяніўшы яе пастаўкамі з Саудаўскай Арабіі і Нарвэгіі. Таксама кампанія мае намер наладзіць пастаўкі з польскага партовага горада Гданьска ў нямецкі горад Швэдт. Маршрут уключае ў сябе ўчастак нафтаправоду «Дружба», які ў выпадку накладаньня на яго санкцыяў вызваліцца ад расейскай нафты.

Нямеччына зацікаўленая ў прапанове Польшчы, бо ў Швэдце знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод, які забясьпечвае палівам Бэрлін, адзначае Reuters. Раней заводам кіравала «Роснефть», аднак у верасьні ўлады Нямеччыны ўзялі яе долю пад свой кантроль — пакуль на паўгода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG