Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Канады Трудо


Сьвятлана Ціханоўская і Джастын Трудо. Фота з тэлеграм-каналу Ціханоўскай
Сьвятлана Ціханоўская і Джастын Трудо. Фота з тэлеграм-каналу Ціханоўскай

Пад канец візыту ў Канаду лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прэм’ерам Джастынам Трудо.

У 2020 годзе ўрад Трудо рашуча зрэагаваў на падзеі ў Беларусі, фінансава падтрымаўшы беларускіх праваабаронцаў і грамадзкія ініцыятывы, нагадвае тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай.

Сьвятлана Ціханоўская расказала пра неабходнасьць кансалідаванай стратэгіі па Беларусі краінамі Вялікай сямёркі. Яна адзначыла, што неабходны захады для абароны беларускай незалежнасьці. Ціханоўская таксама прапанавала падтрымаць беларускую дыяспару, а таксама перадаць гуманітарную дапамогу беларускім добраахвотнікам, якія змагаюцца на перадавой за Ўкраіну.

«Канада падтрымлівае лідэра беларускай апазыцыі Сьвятлану Ціханоўскую і дэмакратычны рух у Беларусі. На гэтым тыдні, вітаючы яе ў Канадзе, мы робім далейшыя крокі для яшчэ большага ціску на беларускае кіраўніцтва», — заявіў Трудо ў сваім твітэры напярэдадні сустрэчы.

«Канада накладае санкцыі яшчэ на 22 беларускія службовыя асобы, у тым ліку тых, хто мае дачыненьне да разьмяшчэньня і перавозкі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, якая ўдзельнічала ва ўварваньні ва Ўкраіну. Канада таксама ўводзіць санкцыі яшчэ супраць 16 беларускіх кампаній, зьвязаных з вайсковай прамысловасьцю, тэхналёгіямі, машынабудаваньнем, банкаўскай справай і чыгуначнымі перавозкамі», — напісаў палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG