Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Медуза»: закрытыя крамлёўскія апытаньні выявілі стомленасьць расейцаў ад вайны


Закрытыя сацыялягічныя апытаньні, праведзеныя ў пачатку лістапада на замову адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, выявілі стомленасьць расейцаў ад вайны, паведамляе выданьне «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы, блізкія да Крамля.

Таксама, паводле іх, дадзеныя фокус-груп «дакладна сьведчаць аб тым, што расейцы не адчуваюць аптымізму наконт сваёй будучыні і будучыні краіны».

«Медуза» адзначае, што вынікі закрытых дасьледаваньняў Крамля ўскосна пацьвярджаюцца вынікамі адкрытых сацапытаньняў. Так, паводле дасьледаваньня, праведзенага ў пачатку лістапада незалежнай сацыялягічнай кампаніяй Russian Field, толькі 19% апытаных чакаюць, што ў найбліжэйшай будучыні іх жыцьцё зьменіцца да лепшага, а 57% рэспандэнтаў прызналіся, што навіны аб вайне выклікаюць у іх стомленасьць. У канцы ліпеня так адказвалі крыху больш за сорак працэнтаў рэспандэнтаў.

У кастрычніку СМІ паведамлялі, што, паводле вынікаў закрытых крамлёўскіх сацапытаньняў, пасьпяховае контрнаступленьне ўкраінскіх войскаў зьмяніла стаўленьне расейцаў да вайны: колькасьць грамадзянаў, якія выступаюць за яе працяг, скарацілася. Тым ня менш, іх усё яшчэ заставалася большасьць: 68% рэспандэнтаў адказалі, што баявыя дзеяньні павінны працягвацца, і толькі 22% палічылі, што вайну трэба спыніць.

Незалежныя сацыёлягі зьвяртаюць увагу, што пры ацэнцы цяперашніх сацапытаньняў неабходна ўлічваць умовы цэнзуры, уведзенай у Расеі з пачаткам вайны, і верагодную боязь рэспандэнтаў выказваць сваю нязгоду з палітыкай уладаў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG