Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: расказаў шэфу Пэнтагону пра полк Каліноўскага


Андрэй Саньнікаў і Лойд Остын
Андрэй Саньнікаў і Лойд Остын

Лідэр кампаніі «Эўрапейская Беларусь» паведаміў, што сустрэўся з Лойдам Остынам і расказаў яму пра полк Каліноўскага.

18–20 лістапада ў канадзкім Галіфаксе прайшоў штогадовы Міжнародны форум бясьпекі. Лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў, які браў удзел у падзеі, апублікаваў фота з кіраўніком Пэнтагону Лойдам Остынам:

«Расказаў міністру абароны ЗША Лойду Джэймсу Остыну III пра полк Каліноўскага і падзякаваў за „Рамштайн“», — напісаў лідэр «Эўрапейскай Беларусі».

Міжнародная супольнасьць стварыла фармат «Рамштайн» для вайсковай дапамогі Ўкраіне — тэхнікай і ўзбраеньнем. Назву плян атрымаў ад месца правядзеньня першай сустрэчы міжнароднай кааліцыі — авіябазы «Рамштайн» у Нямеччыне.

Таксама Саньнікаў паведаміў, што сустрэўся на Міжнародным форуме бясьпекі з шэрагам іншых палітыкаў: віцэ-прэм’еркай Украіны ў пытаньнях эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі Вольгай Стэфанішынай, прэзыдэнтам форуму Пітэрам ван Прагам, экс-кіраўніком МЗС, Міністэрства абароны і былым генэральным пракурорам Канады Пітэрам Маккеем, іншымі дзеячамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG