Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай. ФОТА


Івонка Сурвіла і Сьвятлана Ціханоўская. Атава, 21 лістапада 2022. Фота тэлеканалу «Белсат»
Івонка Сурвіла і Сьвятлана Ціханоўская. Атава, 21 лістапада 2022. Фота тэлеканалу «Белсат»

У Атаве адбылася сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай, якая працягвае свой візыт у Канаду, са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.

Івонка Сурвіла вітала Сьвятлану Ціханоўскую і яе паплечнікаў як прадстаўнікоў «новай хвалі змагароў за незалежнасьць і лепшую долю Беларускага народу», паведамляецца ў фэйсбуку Рады БНР.

«Яднае нас з вамі любоў да нашай Бацькаўшчыны Беларусі, гонар якой мы сёньня мусім разам бараніць дзеля ганебнай вайны, разьвязанай нашым найбліжэйшым суседам»,— заявіла старшыня Рады БНР.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і Сьвятлана Ціханоўская, Канада. Фота тэлеканалу «Белсат»
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і Сьвятлана Ціханоўская, Канада. Фота тэлеканалу «Белсат»

Івонка Сурвіла нагадала, што цягам дзесяцігодзьдзяў у часы СССР Рада БНР пераконвала сьвет, што беларусы маюць права на волю і на сваю незалежную дзяржаву.

«У Беларусі ў той час за адно толькі слова „Незалежнасьць“ пагражала турма — гэтак, як сёньня яна пагражае за Пагоню і бел-чырвона-белы сьцяг», — сказала Івонка Сурвіла.

Сьвятлана Ціханоўская расказала пра свае сустрэчы канадыйскімі палітыкамі.

У спатканьні ўдзельнічалі кіраўнікі найстарэйшых беларускіх арганізацый дыяспары, у тым ліку Згуртаваньня беларускаў Канады, яе аддзелу ў Атаве і Беларускага інстытуту навукі і мастацтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG