Іранская служба Радыё Свабода паведамляе, што яшчэ 1118 чалавек чакаюць суду ў сувязі з пратэстамі. Прэс-сакратар судовай улады Масуд Сэтаешы паведаміў журналістам, што сярод затрыманых 40 замежных грамадзян. Паводле некаторых дакладаў аб правах чалавека, падчас агульнанацыянальных пратэстаў у Іране былі затрыманыя больш за 15 000 чалавек.
- Пратэсты ў Іране пачаліся пасьля сьмерці 22-гадовай студэнткі Махсы Аміні. Яе на вуліцы затрымала паліцыя нораваў за неналежнае нашэньне хіджабу. Сваякі заявілі, што 16 верасьня дзяўчына памерла ў шпіталі ад пабіцьця. Улады гавораць, што ў Аміні былі праблемы з сэрцам. Іранскія жанчыны на знак пратэсту пачалі адразаць валасы і спальваць хіджабы. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы. Яны патрабавалі расьсьледаваць сьмерць Аміні.