Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволенага асудзілі на год калёніі за адно слова ў адрас Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

18 лістапада вынесены прысуд 29-гадоваму палітзьняволенаму Антону Якавуку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса за тое, што ён выклаў у сторыз у Instagram відэа з Лукашэнкам з камэнтаром з аднаго «зняважальнага» слова.

Пра Антона вядома, што яму 29 гадоў, захапляецца футболам і, мяркуючы па ягоных сацыяльных сетках, заўзее за ангельскі клюб «Лівэрпуль». На яго старонцы «ВКонтакте» можна знайсьці фота, дзе Антон сам гуляе на полі. А ў архіўных дадзеных аб матчах можна выявіць, што як мінімум з 2015 па 2019 год ён гуляў за брэсцкі аматарскі клуб «Зьмена».

Судзьдзя Марына Скалковіч агучыла прысуд: год пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму. Як піша «Вясна», гэтая судзьдзя вядомая палітычна матываванымі прысудамі. Яна прызнала Ігара Новікава вінаватым у надпісах на фасадах будынкаў і камэнтары ў бок Лукашэнкі, прызначыўшы яму два гады калёніі агульнага рэжыму.

Палітвязьню Аляксандру Антанюку яна прысудзіла 1,5 года пазбаўленьня волі ў «справе карагодаў», а Вячаслава Панасюка асудзіла на два гады «хіміі» за камэнтар пад фота старшыні Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзіміра Караніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG