Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія аб’явіла пра пастаўкі верталётаў Украіне. Яны першыя з пачатку вайны


Гелікоптэр Sea King
Гелікоптэр Sea King

Усяго ва Ўкраіну адправяць тры вайсковыя гелікоптэры.

Вялікая Брытанія ўпершыню з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну паставіць Кіеву вайсковыя гелікоптэры. Пра гэта паведаміў кіраўнік абароннага ведамства Бэн Уолес.

Як высьветліла ВВС, усяго Ўкраіне пяройдуць тры вайсковыя верталёты маркі Sea King, прычым адзін украінцам ужо перадалі. У апошнія шэсьць тыдняў украінскія экіпажы трэнаваліся ў Вялікай Брытаніі. Заняткі ўключалі замацаваньне навыкаў кіраваньня і падтрыманьне тэхнічнага стану машын — для пошукава-выратавальных апэрацыяў.

Міністар Уолес адзначыў, што Вялікая Брытанія дадаткова паставіць Украіне 10 тысяч артылерыйскіх снарадаў. Заяву міністар зрабіў у Осла, дзе заходнія хаўрусьнікі абмяркоўвалі далейшую вайсковую падтрымку Кіева.

Напярэдадні паведамлялі, што ў ЗША двухпартыйная група з 16 сэнатараў заклікала адміністрацыю прэзыдэнта Джо Байдэна ўхваліць запыт Украіны на пастаўку ўдарных бесьпілётнікаў MQ-1C Gray Eagle. Сэнатары таксама папрасілі амэрыканскае Міністэрства абароны растлумачыць брак прагрэсу ў гэтым пытаньні, адзначае «Голас Амэрыкі».

Адміністрацыя Байдэна дагэтуль адхіляла запыты на пастаўкі такіх бесьпілётнікаў, здольных падымацца на вышыню каля 9 кілямэтраў і знаходзіцца ў паветры больш за содні.

Паводле The Wall Street Journal, адмова вынікала з асьцярогаў, што бесьпілётнікі могуць быць зьбітыя, што яны ня ёсьць неабходнымі Ўкраіне ў ваенным пляне і могуць прывесьці да эскаляцыі канфлікту. Аднак Пэнтагон ня стаў афіцыйна пацьвярджаць сваю пазыцыю.

Былы прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан напярэдадні ў інтэрвію расказаў пра настроі сярод сваіх калег у Эўропе. У Нямеччыне лічылі, што калі вайна пачнецца, то Ўкраіне лепш здацца, такі падыход тлумачыўся «разнастайнымі важкімі эканамічнымі прычынамі». Францыя ня верыла ў магчымасьць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. А ўрад Італіі пад кіраўніцтвам былога прэмʼер-міністра Марыё Драгі, паводле Джонсана, у нейкі момант заявіў, што ня зможа падтрымаць пазыцыю іншых краін з прычыны залежнасьці ад расейскіх вуглевадародаў.

Тым ня менш, пасьля пачатку паўнамаштабнай вайны кіраўнікі вядучых эўрапейскіх дзяржаў пачалі кансалідацыю, бо зразумелі вялікія рызыкі, як і тое, што з Пуціным дамовіцца не ўдалося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG