Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі прайшлі ператрусы ў былых сяброў Руху «За свабоду!»


Ператрус у офісе БАЖ у 2021 годзе. Ілюстрацыйнае фота
Ператрус у офісе БАЖ у 2021 годзе. Ілюстрацыйнае фота

22 лістапада супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы прынамсі ў двух былых сяброў Руху «За свабоду!» уГомлі — у Аляксея Атрошчанкі і Ўладзімера Кацоры. Пасьля ператрусаў і допыту іх адпусьцілі.

Як стала вядома Свабодзе, пытаньні да былых актывістаў арганізацыі, зьліквідаванай уладамі, тычыліся былога кіраўніка Руху «За свабоду!» Юрася Губарэвіча і былой прэсавай сакратаркі Руху Вольгі Быкоўскай.

Нагадаем, 14 лістапада Павал Латушка, кіраўнік Народнага антыкрызыснага кіраваньня, прызначыў сабе двух намесьнікаў — Арцёма Праскаловіча і Юрася Губарэвіча. Апошні будзе займацца пытаньнямі «падрыхтоўкі кадравых рэзэрваў для новай Беларусі».

Тым часам Юрась Губарэвіч адгукнуўся на ператрусы заявай, у якой сярод іншага напісаў:

«Тыя сябры Руху „За Свабоду“, якія здолелі пакінуць тэрыторыю рэжыму, у тым ліку мы асабіста, захоўваем шматгадовыя традыцыі нашай арганізацыі і робім усё магчымае, каб Беларусь стала па-сапраўднаму дэмакратычнай і незалежнай краінай. Зьвяртаемся да міжнароднай супольнасьці з патрабаваньнем узмацніць ціск на рэжым, які працягвае парушаць правы грамадзян Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG