Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выданьне Hrodna.life прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»


У Беларусі абнавілі «пералік арганізацыяў, фармаваньняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасці» — паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У яго дадалі яшчэ адзін СМІ — Hrodna.life. Абноўлены сьпіс апублікаваны на сайце МУС.

«Група грамадзян зь ліку стваральнікаў, удзельнікаў і адміністратараў інтэрнэт-рэсурсу Hrodna.life, тelegram-каналаў „Гродна like!“, Hrodna One Love, а таксама YouTube-каналу Hrodna One Love ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць», — адзначаецца ў абноўленым сьпісе.

Раней у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» трапілі ці ня ўсе незалежныя СМІ: Tut.by, Белсат, Радыё Свабода, БелаПАН, «Наша Нiва», «Эўрарадыё» і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG