«Такаеў Касым-Жамарт Кемялевіч набраў 81,31%», — сказаў Абдзіраў, падводзячы на пасяджэньні Цэнтрвыбаркама канчатковыя вынікі выбараў.
Паводле яго, цырымонія ўступленьня на пасаду зноў абранага прэзыдэнта Казахстана адбудзецца 26 лістапада.
«Супраць усіх» на выбарах прэзыдэнта Казахстана прагаласавалі 5,8 працэнта выбарнікаў. Такім чынам, гэта другое месца па колькасьці галасоў. У галасаваньні 20 лістапада ўдзельнічалі яшчэ пяць кандыдатаў, яны набралі па 2-3 працэнты галасоў.
Большасьць камэнтатараў прадказвалі перамогу Такаева. Казахстанская апазыцыя зьвяртала ўвагу на малую вядомасьць альтэрнатыўных яму кандыдатаў і называла іх кандыдатамі, прыцягнутымі для стварэньня бачнасьці барацьбы.