Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Знайшлі гэтых трох няшчасных дзяўчонак», — Лукашэнка пра Ціханоўскую і паплечніц


Сьвятлана Ціханоўская (у цэнтры), Вераніка Цапкала (зьлева) і Марыя Калесьнікава падчас мітынгу ў Горадні 1 жніўня
Сьвятлана Ціханоўская (у цэнтры), Вераніка Цапкала (зьлева) і Марыя Калесьнікава падчас мітынгу ў Горадні 1 жніўня

Падчас пасланьня да беларускага народу і Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка згадаў сваю апанэнтку Сьвятлану Ціханоўскую і ейных паплечніц Марыю Калесьнікаву і Вераніку Цапкалу, не называючы іх прозьвішчаў.

Паводле яго, «цэлая армія інтэрнэт-троляў, інфармацыйных правакатараў працуе дзень і ноч, каб дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне».

«Але што вы творыце? Знайшлі гэтых трох няшчасных дзяўчонак. Яны ж не разумеюць, што яны чытаюць, што вы ім пішаце. Правядзём нячэсныя выбары, выпусьцім эканамічных, палітычных наркаманаў, крымінальнікаў, правядзем чэсныя выбары і будзем жыць (пазначаны курсівам фрагмэнт Лукашэнка прамаўляў па-беларуску. — РС). Вы ж ім хоць падкажыце, што не прэзыдэнт у Беларусі прызначае выбары. Што пасьля нячэсных выбараў беларускі парлямэнт ніколі не абрыне краіну ў чараду перадвыбарчых кампаній і не прызначыць чарговыя выбары. Мы ж бачым, хто за ім стаіць».

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG