Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Беларусі апублікавала тлумачэньне Расеі пра ўзмацненьне кантролю на мяжы, а потым выдаліла яго


Амбасада Беларусі надвячоркам 31 ліпеня апублікавала тлумачэньне Расеі пра ўзмацненьне кантролю на расейска-беларускай мяжы, але празь нейкі час выдаліла яго, паведамляе інфармацыйны рэсурс Tut.by.

Паводле беларускай амабасады ў Маскве, расейскі бок 31 жніўня увёў гэтае ўзмацненьне з мэтай кантролю адпаведных грамадзян у рамках афіцыйных распараджэньняў адносна барацьбы з каранавірусам.

Беларускай дыпляматычнай місіі патлумачылі, што гэта было зроблена «ў сувязі з павелічэньнем пасажырапатоку, які вырас амаль удвая з прычыны пашырэньня пераліку ільготных катэгорый грамадзянаў, зь якіх зьнялі абмежаваньні адносна перасячэньня мяжы (навучаньне, праца, лячэньне, догляд за блізкімі сваякамі, высокакваліфікаваныя спэцыялісты і да т.п.)».

«Паводле запэўніваньняў расейскага боку, сытуацыя выкліканая арганізацыйна-тэхнічнымі захадамі і ня мае палітычнай падаплёкі. Цяпер расейскі бок робіць захады для павелічэньня прапускной здольнасьці памежных пераходаў і выпраўленьня сытуацыі», — было сказана ў паведамленьні.

Раней МЗС Беларусі накіраваў расейскаму боку ноту з просьбай растлумачыць сытуацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG