Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы Беларусі і Расеі ў Гомельскай вобласьці чэргаў няма. Фатафакт


На трасе Гомель — Бранск
На трасе Гомель — Бранск

На трасе Гомель — Бранск, па якой праходзіць вялікі транспартны паток, па-ранейшаму няма чэргаў. Гэта зафіксаваў карэспандэнт Свабоды па абедзе 31 ліпеня.

На мяжы не заўважна ніякіх зьменаў. Паводле кіроўцаў, якія прыяжджаюць з Расеі ў Беларусь, расейскія памежнікі па-ранейшаму надглядаюць транспарт, праводзяць стандартную праверку пашпартоў і дакумэнтаў, якую ўводзілі яшчэ з прычыны каранавірусу.

31 ліпеня кіроўцы машын, якія выяжджаюць з Расеі міжнароднай трасай М1, пачалі паведамляць, што расейскі бок узмацніў надгляд на мяжы зь Беларусьсю.

У Памежным упраўленьні Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі па Смаленскай вобласьці пацьвердзілі Свабодзе, што паступіла распараджэньне занатоўваць дадзеныя грамадзян Беларусі, якія перамяшчаюцца ў абодвух кірунках, але гэта не азначае, што гаворка пра «закрыцьцё мяжы». Прычыны падобнага кроку не называюцца.

МЗС Беларусі накіравала ноту расейскаму боку з просьбай праясьніць сытуацыю на беларуска-расейскай мяжы і ўдакладніць, ці сапраўды парадак перасячэньня мяжы зьменены.

У ноч на 29 ліпеня супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 32 баевікоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр». Яшчэ аднаго затрымалі пазьней на поўдні Беларусі. Усе затрыманыя — грамадзяне Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG