Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганцавічах затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі, правялі ператрус


Юрыя Навіцкага, былога чальца ініцыятыўнай групы для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, затрымалі 30 ліпеня ў Ганцавічах, піша «Ганцавіцкі час». Мужчына паведаміў выданьню, што 30 ліпеня ў яго дома пачалі ператрус.

Маці Юрыя Навіцкага расказала, што за апошні час яго неаднаразова правяралі супрацоўнікі міліцыі, раніцай перад затрыманьнем яго «запрашалі на гутарку» ў РАУС. Яна кажа, што падчас ператрусу міліцыянты «доўга шукалі нешта ў тэлефоне» яе сына, затым правяралі штосьці ў хляве.

Прычына затрыманьня невядомая, кіраўніцтва РАУС не адказвае на тэлефанаваньне. Суд чакаецца 31 ліпеня. На думку маці, Юрыя Навіцкага могуць падазраваць у нанясеньні надпісу на кіёск «Табакерка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG