Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу на год перанесьлі выбары, спаслаўшыся на каранавірус


Кіраўніцтва Ганконгу
Кіраўніцтва Ганконгу

Улады Ганконгу ў пятніцу абвясьцілі пра перанос прызначаных на верасень выбараў у заканадаўчы сход. Прызначаная Пэкінам кіраўніца Ганконгу Кэры Лам заявіла, што гэтае рашэньне было прынята ў сувязі з ростам колькасьці інфікаваных каранавірусам.

Галасаваньне перанесена на год — на верасень 2021-га.

Прадэмакратычныя сілы, якія выступаюць супраць абмежаваньня аўтаноміі Ганконгу, разьлічвалі на посьпех на выбарах. Толькі палова заканадаўчага сходу выбіраецца наўпрост, а другая палова фармуецца зь ляяльных Пэкіну асобаў. На муніцыпальных выбарах летась прыхільнікі апазыцыі дамагліся істотных посьпехаў.

Пачынаючы зь мінулага году ў горадзе праходзяць масавыя акцыі пратэсту ў адказ на дзеяньні кітайскіх уладаў у абмежаваньні аўтаноміі Ганконгу. Пасьля пачатку эпідэміі яны практычна спыніліся. Кітайскія ўлады нядаўна прынялі закон аб нацыянальнай бясьпецы, які ганконская апазыцыя і шэраг краін Захаду, уключаючы ЗША, разглядаюць як парушэньне дамоўленасьці аб аўтаноміі Ганконгу.

У апошнія дні колькасьць новых выяўленых выпадкаў інфэкцыі ў горадзе за суткі перавышае 100 — гэта адны з самых высокіх паказчыкаў з пачатку эпідэміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG