Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь перадала Ўкраіне сьпіс затрыманых «вагнэраўцаў»


Кадр з рэпартажу дзяржаўнай тэлевізіі пра затрыманьне баевікоў ПВК «Вагнэра»
Кадр з рэпартажу дзяржаўнай тэлевізіі пра затрыманьне баевікоў ПВК «Вагнэра»

Беларусь афіцыйна перадала Ўкраіне сьпіс затрыманых 29 ліпеня, якіх беларускія ўлады называюць баевікамі расейскай ПВК «Вагнэр» і падазраюць у падрыхтоўцы тэрактаў. Пра гэта расказаў на брыфінгу міністар замежных справаў Украіны Дзьмітры Кулеба, піша УНІАН.

Украінскія праваахоўнікі зьбіраюцца праверыць сьпіс на прадмет удзелу названых людзей у баявых дзеяньнях на Данбасе. Міністар жа сказаў, што ўкраінцаў у сьпісе ня 7 чалавек, як сьцьвярджалі раней, і дадаў, што важна ня толькі тое, колькі ў сьпісе затрыманых украінцаў і хто яны.

«Вельмі важна вызначыць, хто з удзельнікаў гэтага сьпісу браў удзел ва ўзброеных дзеяньнях на баку акупацыйных сілаў, незаконных узброеных фармаваньняў, ці датычныя яны да тых ці іншых злачынстваў», — сказаў Дзьмітры Кулеба.

Раней Служба бясьпекі Ўкраіны і Офіс прэзыдэнта Ўкраіны заяўлялі, што зьбіраюцца дамагацца экстрадыцыі зь Беларусі баевікоў, якія ваявалі на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG