Пэнтагон, спэцслужбы, ядзерныя лябараторыі ЗША і кампаніі зь сьпісу Fortune-500 пацярпелі падчас нядаўняй кібэратакі, у якой западозрылі расейскіх хакераў, піша The New York Times
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец выкліканы на 16 сьнежня ў Сьледчы камітэт на допыт у крымінальнай справе.
Святлана Ціханоўская 15 сьнежня прыбыла ў Брусэль, дзе правяла сустрэчы ў Эўрапейскім парлямэнце і Эўрапейскай камісіі, а таксама сустрэлася з прэм’ер-міністрам Бэльгіі.
Ці здолее прэзыдэнт Байдэн пераадолець раскол амэрыканскага грамадзтва? У чым Байдэн працягне палітыку Трампа? Пры Байдэне — ці ўручыць амбасадар ЗША даверчыя граматы Лукашэнку?
Дырэктар недзяржаўнага Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Пётра Рудкоўскі аналізуе кардынальныя перамены, якія адбыліся за апошнія гады ў беларускім грамадзтве, заяўляе, што рэпрэсіі ўжо ня дзейнічаюць, і тлумачыць, чаму менавіта мірны пратэст найбольш плённы і эфэктыўны.
Дарʼя Лосік, жонка палітвязьня Ігара Лосіка — пра тое, чаму вырашыла распачаць разам са зьняволеным мужам галадоўку пратэсту супраць новай крымінальнай справы, а таксама пра пляны пасьля вызваленьня — павянчацца і зрабіць аднолькавыя тату.
Менаблвыканкам ухваліў вылучэньне ўчастку ў 1,3 гектара на беразе Менскага мора кампаніі «Эмірэйтс Блю Скай», вынікае з дадзеных Дзяржаўнага рэгістру нерухомай маёмасьці. Тут плянуюць збудаваць вілу для старшыні праўленьня кампаніі Мухамэда Алі аль-Абара.
Палата прадстаўнікоў Беларусі плянуе прыняць закон пра «замежных агентаў». Такі закон ужо дзейнічае ў Расеі.
Беларускаму апазыцыянэру Мікалаю Статкевічу «абцяжарылі» абвінавачаньне, паведаміла 15 сьнежня на сваёй старонцы ў Facebook жонка палітыка Марына Адамовіч.
Павал Латушка папярэдзіў патэнцыйных замежных крэдытораў Беларусі пра сур’ёзную рызыку.
Армэнія і Азэрбайджан у ноч з панядзелка на аўторак абмяняліся ваеннапалоннымі, захопленымі ў ходзе канфлікту ў Нагорным Карабаху
Трэці пакет санкцыяў Эўразьвязу супраць кіраўніцтва Беларусі прадстаўнікі краін у ЭЗ могуць ухваліць у сераду, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Палата прадстаўнікоў дазволіла апэратыўнікам таемна фіксаваць інфармацыю. Аднак карыстацца тэхнічнымі сродкамі можна толькі з санкцыі пракурора.
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суду заявіла: Папярэдняе расьсьледаваньне знайшло «разумную на гэты момант падставу меркаваць», што ва Ўкраіне былі зробленыя злачынствы супраць чалавечнасьці і ваенныя злачынствы, якія заслугоўваюць шырокамаштабнага расьсьледаваньня.
Паводле мэдыкаў, цяпер яго водзяць па лякарні. Не задзейнічанаму пэрсаналу загадалі «не высоўвацца», забаранілі прыяжджаць на сваіх машынах ды мець пры сабе пашпарты.
Рашэньне вынес судзьдзя Кастрычніцкага раёну Рудэнка 15 сьнежня.
У панядзелак расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны назваў імёны сваіх атрутнікаў: гаворка ідзе пра восем супрацоўнікаў ФСБ.
Экспэрты Эўрапейскай камісіі і Эўрапейскай групы органаў рэгуляваньня ў галіне ядзернай бясьпекі (ENSREG) зьбіраюцца наведаць пляцоўку будаўніцтва БелАЭС.
Высокі чыноўнік з службаў бясьпекі Нямеччыны на ўмовах ананімнасьці пацьвердзіў амэрыканскаму выданьню The New York Times дэталі расьсьледаваньня аб атручэньні расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Рабочая група для падрыхтоўцы праекту новага Выбарчага кодэксу, якую стварылі з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай, падрыхтавала прапановы да рэформы.
16 сьнежня чакаецца ўручэньне лідэрам беларускай апазыцыі прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» за 2020 год. Перад гэтай падзеяй Эўрапарлямэнт даў трыбуну ляўрэатам зь Беларусі.
Прэзыдэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер перакананы, што «беларусы маюць патрэбу ў нашай увазе, дапамозе і падтрымцы».
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць кіраўнікоў абаронных галін Турэччыны, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на заяву Міністэрства фінанасаў ЗША.
У ЗША адбылося галасаваньне ў Калегіі электараў, якое зацьвердзіла перамогу дэмакрата Джо Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах.
Кандыдат гістарычных навук Андрэй Мацук атрымаў 15 дзён арышту праз абвінавачаньне ў незаконным масавым мерапрыемстве, напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку ягоны калега Мікола Волкаў.
З публікацыі вынікае, што непасрэдна ў паездкі па Расеі разам з Навальным і ў падрыхтоўку яго атручэньня былі ўцягнутыя як мінімум 8 супрацоўнікаў ФСБ, у тым ліку лекары.
Спартовае выданьне «Трыбуна» публікуе відэа, на якім запісаны інцыдэнт, які адбыўся 18 кастрычніка, прыкладна за месяц да гібелі Рамана Бандарэнкі.
Падчас свайго другога за апошнія тры месяцы візыту ў Нямеччыну Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з фэдэральным прэзыдэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам
Генэральная пракуратура Азэрбайджану паведаміла аб арышце чатырох вайскоўцаў гэтай краіны за злачынствы ў зоне карабахскага канфлікту
Эканаміст Яўген Буры далучыўся да Народнага антыкрызісным кіраўніцтва на чале з Паўлам Латушкам
У тэлеграм-канале ГУБАЗіК (галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй) выклалі відэа з затрыманай 25-гадовай Ганнай А.
Прынамсі 387 супрацоўнікаў СМІ па ўсім сьвеце адбываюць турэмныя тэрміны праз сваю прафэсійную дзейнасьць
У анэксаваным Расеяй Крыме прададзеныя 100% акцыяў вінзаводу «Масандра». Пакупніком стала даччыная кампанія банку «Россия» ТАА «Южный проект»
Каталіцкі сьвятар з Расонаў на Віцебшчыне расказаў у інтэрвію «Свабодзе», як адбываў 10 дзён адміністрацыйнага арышту ў віцебскім ізалятары. Ксяндза Барка асудзілі за малюнак у фэйсбуку «Стоп лукашызм» аўтарства мастака Ўладзімера Цэсьлера. Суд палічыў гэта «прапагандай нацызму».
Валянцін Аскірка 20 гадоў выкладаў фізыку ў Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце.
Сьвятлана Хілько скончыла Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў і 10 гадоў працавала ў праваахоўных органах Беларусі. У 2012 годзе яна звольнілася са Сьледчага камітэту ў званьні капітана.
У Менску людзі сталага веку зьбіраюцца каля Чырвонага касьцёла на свой адзінаццаты марш пратэсту супраць гвалту і беззаконьня.
У Злучаных Штатах у панядзелак калегія электараў афіцыйна абярэ новага прэзыдэнта. Паводле вынікаў усенароднага галасаваньня 3 лістапада кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн забясьпечыў сабе галасы 306 электараў, а дзейны прэзыдэнт Дональд Трамп — 232.
Вызвалены з СІЗА сябра штабу Віктара Бабарыкі Віталь Крыўко распавёў Tut.by пра ўмовы ўтрыманьня ў СІЗА-1 і ролю Юрыя Васкрасенскага ў сваім вызваленьні.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі накіравала ліст Генэральнаму дырэктару Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасу Гебрэесусу з нагоды умоў у беларускіх турмах.
Хакеры, падтрыманыя ўладамі замежнай дзяржавы, атрымалі доступ да ўнутранай электроннай перапіскі Міністэрства фінансаў ЗША і фэдэральнага агенцтва, якое займаецца рэгуляваньнем ў галіне тэлекамунікацый, у тым ліку інтэрнэту.
«Санкцыі не самамэта», — сказаў у эфіры «Белсату» старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка і даў параду міністру замежных спраў Макею, як іх пазьбегнуць.
У інтэрвію The New Yorker Сьвятлана Ціханоўская сярод іншага расказала, што адбывалася ў Цэнтравыбаркаме, пасьля візыту ў які яна апынулася ў Літве. А таксама, хто раней дапамог вывезьці ейных дзяцей.
Найважнейшае за 13 сьнежня.
Святлана Ціханоўская 13 сьнежня пачала двухдзённы рабочы візыт у Бэрлін.
Вялікабрытанія і Эўрапейскі Зьвяз дамовіліся працягнуць перамовы аб умовах брэксыту пасьля заканчэньня ўсталяванага імі крайняга тэрміну ў нядзелю.
У 127-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту акцыі праходзяць у форме маршаў у мікрараёнах.
Хлопцаў пасадзілі за краты, дзяўчат на лаўкі. У пастарунку іх прымусілі стаяць на марозе ля сьцяны.
Загрузіць яшчэ