Па словах крыніцы, нямецкія ўлады ўжо некалькі месяцаў ведалі асобаў, якія маюць дачыненьне да атручваньня.
Чыноўнік таксама расказаў, што неўзабаве пасьля эвакуацыі Навальнага ў Бэрлін супрацоўнікі ЦРУ і Сакрэтнай выведнай службы Вялікай Брытаніі паведамілі прадстаўнікам Нямеччыны дэталі атручэньня, у тым ліку асобы ўцягнутых у яго афіцэраў ФСБ, што сьведчыла пра датычнасьць расейскіх уладаў.
Напярэдадні выданьні Bellingcat, The Insider, Der Spiegel і тэлеканал CNN выпусьцілі сумеснае расьсьледаваньне, у якім сьцьвярджалі, што да атручэньня Аляксея Навальнага датычныя супрацоўнікі ФСБ.