У Вялікай Брытаніі ўрад папярэдзіў супэрмаркеты пра неабходнасьць стварыць запасы харчаваньня. Выхад з Эўразьвязу магчымы без пагадненьня, бо перамовы зайшлі ў тупік, піша газэта The Sunday Times, перадае «Інтэрфакс».
Улады краіны з прычыны страху, што Брэксыт без пагадненьня можа выклікаць дэфіцыт і ажыятажны попыт на харчаваньне, мэдыкамэнты і іншыя жыцьцёва важныя тавары, запатрабавалі ад пастаўнікоў стварыць запасы на шэсьць тыдняў і забясьпечыць умовы іх захаваньня. У першую чаргу гэта тычыцца лекавых прэпаратаў, мэдычных прыладаў і вакцынаў.
Як паведамлялася, перамоўнікам Вялікай Брытаніі і ЭЗ да вечара суботы не ўдалося зблізіць пазыцыі на перамовах. Чакаецца, што ў нядзелю брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан і кіраўнік Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен абмяркуюць сытуацыю зь перамовамі і вырашаць, ці мае сэнс іх працягваць.
З 2021 году Вялікая Брытанія канчаткова пакіне ЭЗ, і бакам трэба пасьпець у сьнежні ўзгадніць прынцыпы, на якіх яны будуць узаемадзейнічаць надалей у розных сфэрах — ад эканомікі і гандлю да судаводзтва.