Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім апэратыўнікам дазволілі таемна зьбіраць інфармацыю пра магчымых інтэрнэт-злачынцаў


Кібэрзлачынствы. Ілюстрацыя
Кібэрзлачынствы. Ілюстрацыя

Палата прадстаўнікоў дазволіла апэратыўнікам таемна фіксаваць інфармацыю. Аднак карыстацца тэхнічнымі сродкамі можна толькі з санкцыі пракурора.

10 сьнежня Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні прагаласавала за законапраект, які дазволіць апэратыўнікам выкарыстоўваць сродкі таемнай фіксацыі інфармацыі. Гэта першае карэктаваньне закону «Аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці» пасьля яго прыняцьця ў 2015 годзе, піша Tut.by.

Сярод навацыяў — панятак «кампутарная інфармацыя». Супрацоўнікам, якія займаюцца вышукам, дазволілі ствараць і выкарыстоўваць сродкі «таемнага атрыманьня і фіксаваньня інфармацыі, у тым ліку з дапамогай спэцыялізаванага праграмнага забесьпячэньня». На думку ініцыятараў папраўкі, бяз гэтага надзвычай цяжка эфэктыўна процідзейнічаць злачынствам у інтэрнэце.

Сродкі сакрэтнага атрыманьня (фіксацыі) інфармацыі, паводле закону, — тэхнічныя сродкі, абсталяваньне, апаратура, прылады, прыстасаваньні, прэпараты, праграмныя прадукты ды іншыя вырабы, адмыслова створаныя, распрацаваныя, запраграмаваныя або мадэрнізаваныя для сакрэтнага атрыманьня інфармацыі расьсьледаваньні.

Начальнік галоўнага ўпраўленьня супрацьдзеяньня кібэрзлачыннасьці крымінальнай міліцыі МУС палкоўнік Андрэй Кавалёў пацьвердзіў, што ўсе пытаньні фіксацыі і апэратыўна-вышуковых захадаў рэглямэнтуюцца. Ніякі збор зьвестак пра карыстальніка з дапамогай тэхнічных сродкаў немагчымы бяз санкцыі пракурора.

«Незаконна атрыманыя зьвесткі доказам не зьяўляюцца», — дадаў Кавалёў.

Зьмены ў законе прадыктаваныя новымі абставінамі працы сілавікоў, бо самы распаўсюджаны від злачынстваў у сьвеце на гэты момант — махлярства ў сеціве.

«Мы працуем практычна з усімі праваахоўнымі органамі замежных дзяржаваў пры захаваньні і фіксацыі якіх-небудзь „лічбавых сьлядоў“. Калі ёсьць падставы, тады ўзбуджаецца крымінальная справа, сьледчы накіроўвае міжнароднае сьледчае даручэньне, і праводзяцца сьледчыя захады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG