Такім чынам, ЗША маюць намер пакараць Турэччыну за куплю ў Расеі сыстэм супрацьпаветранай абароны С-400.
Захады, прынятыя Вашынгтонам супраць Анкары, як разьлічваюць у ЗША, павінны нанесьці шкоду турэцкай эканоміцы. Агенцтва адзначае, што эканамічныя цяжкасьці, выкліканыя пандэміяй каранавірусу, ужо замарудзілі яе разьвіцьцё.
Яшчэ ў сярэдзіне мінулага году прадстаўнікі ЗША сьцьвярджалі, што набыцьцё Турцыяй сыстэм С-400 можа быць пагрозай для самалётаў F-35, бо гэтыя дзьве сыстэмы несумяшчальныя.