Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Т​рыбуна»: чалавек на відэа нападу ў менскім двары падобны да спартоўца Шакуты


Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі, 13 лістапада 2020
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі, 13 лістапада 2020

Спартовае выданьне «Трыбуна» зьвярнула ўвагу на відэа, апублікаванае раней.

«Т​рыбуна» адзначае, што вядомы спартовец, шматразовы чэмпіён сьвету па тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітры Шакута, магчыма, удзельнічаў ня толькі ў захопе Рамана Бандарэнкі, які скончыўся сьмерцю Рамана, але і ў іншым нападзе, які адбыўся раней.

Трыбуна нагадвае, што Шакута і кіраўнік Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітры Баскаў з высокай ступеньню імавернасьці былі на Плошчы пераменаў у дзень затрыманьня Бандарэнкі.

У сеціве раней зьявіўся запіс тэлефоннай размовы, у якой удзельнічалі галасы, падобныя на галасы Баскава і Шакуты, дзе размова ідзе пра напад на Бандарэнку. Экспэрты пацьвердзілі аўтэнтычнасьць запісу.

Трыбуна зьвяртае ўвагу на відэа, на якім запісаны інцыдэнт, які адбыўся 18 кастрычніка, прыкладна за месяц да гібелі Бандарэнкі, у жылым комплексе «Мэгаполіс». Там невядомыя таксама зразалі бел-чырвона-белыя стужкі.

Пачаўся іх канфлікт з мясцовымі жыхарамі, адзін зь невядомых, падобны на Шакуту, ухапіў мясцовага жыхара ззаду за галаву і паспрабаваў пакласьці на зямлю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG