Брытанскае выданьне The Economist крытыкуе Захад за млявую рэакцыю на рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі і заклікае да жорсткіх эканамічных санкцыяў.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэньне часова адхіліць прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Беларусі ад удзелу ў падзеях МАК, уключаючы Алімпійскія гульні.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа 7 сьнежня сваім дэкрэтам зацьвердзіў склад ураду прызначанай прэм’ер-міністрам Інгрыду Шыманіце.
Больш за паўтысячы навукоўцаў падпісаліся пад адкрытым лістом супраць рэпрэсіяў.
7 сьнежня Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць уладкаваць на працу асобаў, якія сядзяць бяз працы. На яго думку, гэта «будучыя злачынцы».
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай апублікаваў сьпіс пунктаў, абавязковых да выкананьня на новых дэмакратычных выбарах пасьля падзеньня дыктатуры.
7 сьнежня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб працы эканомікі і прагнозах налета запатрабаваў заняцца абавязковым працаўладкаваньнем усіх беспрацоўных у Беларусі.
У Вэнэсуэле на выбарах у Нацыянальную асамблею большасьць дэпутацкіх мандатаў атрымала кааліцыя «Вялікі патрыятычны полюс», якую ўзначальвае прапрэзыдэнцкая Адзіная сацыялістычная партыя Вэнэсуэлы
Львоў стаў чацьвёртым украінскім горадам, які прымае выставу палітычных плякатаў вядомага ў Беларусі мастака-дызайнэра і сябра Каардынацыйнай рады Ўладзімера Цэсьлера. Да гэтага ягоныя працы змаглі пабачыць у Кіеве, Адэсе і Сумах.
Такое рашэньне ўхваліў Савет Міністраў.
Журналістку тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву і апэратара Івана Куракевіча затрымалі перад пачаткам маршу пэнсіянэраў у Менску.
Гарадзенку Марыну Палікарпаву, якую затрымлівалі 9 жніўня, судзяць за гвалт над міліцыянткамі. Справу пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 7 сьнежня.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба выступае супраць увядзеньня з боку ўкраінскага ўраду эканамічных санкцый супраць Беларусі.
Прэс-служба штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Валера Цапкалы паведаміла, што пасьля агульнага абмеркаваньня пытаньня аб удзеле ў «круглым стале дэмакратычных сіл» удзельнікі штабу вырашылі адмовіцца ад яго.
Ужо месяц на Акрэсьціна ўтрымліваюць 55-гадовага кубінца Рабэрта Касануэву. Ён аседзеў 15 сутак за ўдзел у маршы, але яго так і ня выпусьцілі. Цяпер Рабэрта, які 30 гадоў пражыў у Беларусі, пагражае дэпартацыя на Кубу, а там — рэальны турэмны тэрмін.
Рада Эўразьвязу ў замежных справах зацьвердзіла ў панядзелак без абмеркаваньня пастанову і рэглямэнт наконт глябальных абмежавальных захадаў за сур’ёзныя парушэьнні і злоўжываньні ў галіне правоў чалавека, паведаміў журналіст Радыё Свабодная Эўропа Рыкард Юзьвяк.
Выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене заявіла, што цяпер беларусаў, якія просяць дазволу літоўскіх уладаў на пераезд, стала меней у параўнаньні зь летам.
У Менску людзі сталага веку дзясяты раз сабраліся на марш пратэсту супраць гвалту і беззаконьня.
Сярод страйкоўцаў ёсьць людзі зь вялікім стажам працы на вытворчасьці. Некалькі тэлеграм-каналаў разьмясьцілі іх відэазвароты.
Гэта вынікае з дадзеных Стакгольмскага інстытуту дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI), абнародаваных сёньня
Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус, які заканчвае сваю кадэнцыю, закліча калег у Эўрапейскім зьвязе паскорыць увядзеньне новых санкцыяў супраць беларускага рэжыму на паседжаньні Рады замежных справаў у Брусэлі ў панядзелак.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі ў інтэрвію Tut.by расказаў, як ідзе напаўненьне «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў», пра запуск якой абʼявілі 3 сьнежня.
Падчас паездкі ў Віцебск Аляксандар Лукашэнка наведаў Віцебскую абласную радзільню і парадаваўся, што нованароджаных дзяцей забіраюць ад маці, калі тыя хворыя на каранавірус. Гэта супярэчыць рэкамэндацыям САЗ.
Памочнік Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці Юры Караеў у эфіры СТВ выказаўся сярод іншага пра сьмерць Рамана Бандарэнкі.
Сярод людзей, затрыманых 6 снежня падчас пратэстаў у Менску, браты Андрэй і Арцём Партоны — сыны былога прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных справаў Дзьмітрыя Партона.
Падзеі 6 сьнежня.
Анатоль Котаў, адказны ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве (НАК) за зьнешнюю палітыку і гандаль, прадставіў плян для апазыцыі на пераходны пэрыяд, то бок да новых прэзыдэнцкіх выбараў.
Расейскаму музыку і актору Пятру Мамонаву забаранілі ўезд на тэрыторыю Ўкраіны на тры гады за парушэньне парадку ўезду і выезду ў анэксаваны Расеяй Крым.
Міністар юстыцыі і Генэральны пракурор Польшчы Зьбігнеў Зёбра падаў пазоў у Канстытуцыйны суд аб дэлегалізацыі Камуністычнай партыі Польшчы.
У Вэнэсуэле 6 сьнежня праходзяць выбары ў 277-мандатны Нацыянальны сход. Большасьць апазыцыйных партый байкатуе гэтыя выбары, называючы іх падманам.
У Беларусі сёньня адбываюцца «дваровыя маршы» пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Сілавікі праводзяць затрыманьні.
Бакі армянска-азэрбайджанскага канфлікту ў самаабвешчаным Нагорным Карабаху ўзгаднілі абмен палоннымі паводле прынцыпу «ўсіх на ўсіх».
Пратэстоўцы днём 6 сьнежня сабраліся на плошчы ў цэнтры Кішынэва. Паводле зьвестак малдоўскай службы RFE/RL, у акцыі бяруць удзел тысячы чалавек. Яны патрабуюць адстаўкі ўраду і правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.
У Горадні, як і ў іншых гарадах Беларусі, праходзяць лякальныя акцыі пратэсту супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту пад агульнай назвай «Марш волі».
Галоўнае наша дасягненьне мы пранясём з сабой у будучыню, яно застанецца з намі пры любым прэзыдэнце і пры любой уладзе: мы навучыліся адстойваць свае правы.
У Беларусі сёньня праходзяць «дваровыя маршы» пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж з падзей.
Сьвятлана Ціханоўская разьлічвае, што амэрыканскі Сэнат прыме Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі да канца гэтага году. Пра гэта яна напісала ў калёнцы для газэты Washington Post.
У Францыі найбуйнейшы прафсаюз, Усеагульная канфэдэрацыя працы, праводзіць акцыі ў падтрымку малазабясьпечаных і беспрацоўных. Да гэтай традыцыйнай штогадовай маніфэстацыі ў гэтым годзе далучыліся праціўнікі спрэчнага закона аб «глябальнай бясьпецы».
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы сёньня выступіў баранавіцкі гурт «Галасы ЗМеста», удзельнікі якога вядомыя сваім удзелам у праўладных аўтапрабегах.
Ягор Марціновіч напісаў у сваім Фэйсбуку, што ўсіх журналістаў «Нашай Нівы» выклікаюць на допыты па крымінальнай справе, у якой галоўны рэдактар выданьня выступае ў якасьці падазраванага.
Сяргей Гасаян, юрыст выбарчага штабу Валера Цапкалы, патлумачыў Свабодзе, чаму зьбіраецца ўзяць удзел у «круглым стале», які арганізуе Юры Васкрасенскі 8 сьнежня, што ён хоча данесьці і як будзе адказваць на крытыку за ўдзел у імітацыі дыялёгу.
У Ерэване на плошчы Свабоды адбываецца масавы мітынг апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна. Пасьля гэтага пратэстоўцы адправіліся маршам ад плошчы Свабоды да дачы ўрада, дзе жыве Пашыньян, і там запатрабавалі, каб той сышоў са сваёй пасады.
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што хацеў бы пазьбегнуць масавага збору людзей у цэнтры Вашынгтона на цырымоніі яго інаўгурацыі.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка ў эфіры «Настоящего времени» расказаў пра 6 магчымых сцэнараў разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі і патлумачыў, чаму ў сьпісе няма сёмага, пры якім Лукашэнка застаецца, пратэсты сьціхаюць і наступныя выбары праходзяць праз 5 гадоў.
У сталічным парку Горкага на парэнчах мастка ля плянэтарыя зьявілася жаночае адзеньне з чырвонымі плямамі і нашытымі жоўтымі зоркамі
Прадстаўнікі кампаніі Yara сустрэліся з нагоды рэпрэсій і звальненьняў на «Беларуськаліі» з амбасадарам Беларусі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 4 студзеня падпісаў антыдопінгавы закон, які дазволіць караць любога чалавека за спробы паўплываць на вынік міжнародных спаборніцтваў, выкарыстоўваючы допінг.
Загрузіць яшчэ